Беларуская Служба

Кангрэс «Жанчыны для клімату» адкажа на важныя пытанні. Напрыклад, што агульнага паміж правамі жанчын і правамі жывёл

06.09.2024 16:30
На кангрэсе сустрэнуцца феміністычныя рухі, актывісткі на карысць клімату і абаронцы правоў жывёлы.
Аўдыё
  • Кангрэс «Жанчыны для клімату» адкажана важныя пытанні. Напрыклад, што агульнага паміж правамі жанчын і правамі жывёл
 .
Ілюстрацыйны здымак.ejaugsburg/pixabay.com/CC0

У суботу, 7 верасня, у Варшаве пройдзе першы кангрэс «Жанчыны для клімату». Арганізатары кажуць, што разам мабілізуюць жанчын больш актыўна ўдзельнічаць у супрацьстаянні кліматычнай катастрофе, таму што наступствы змены клімату ва ўсім свеце найбольш закранаюць жанчын. Пры гэтым яны найбольш усведамляюць набліжэнне кліматычнай катастрофы і найбольш клапоцяцца пра агульны дом. Працягвае ав

Чаму для жанчын так важна спыніць кліматычную катастрофу? Што агульнага паміж правамі жанчын і правамі жывёл? Ці мае энергетычная беднасць жаночы твар? На гэтыя і іншыя пытанні будуць адказваць удзельнікі першага кангрэса «Жанчыны для клімату». Арганізатарам з’яўляецца Акцыя Дэмакратыя, якая больш за год стварае кааліцыю «Жанчыны для клімату». На кангрэсе сустрэнуцца феміністычныя рухі, актывісткі на карысць клімату і абаронцы правоў жывёлы.

Першыя дэбаты на кангрэсе будуць тлумачыць, як жанчыны звязаныя з абаронай клімату, расказвае арганізатарка кангрэсу Караліна Скаўрон-Бака:

-Яе назва «Экафемінізм. Жанчыны выратуюць клімат». Гаворка ідзе як пра ўплыў кліматычнай катастрофы на жанчын, як і большую свядомасць жанчын у гэтай галіне. Чаму пытанне аховы навакольнага асяроддзя настолькі важная для жанчын, чаму мы гэта робім? Ёсць тры прычыны. Па-першае, у глабальным вымярэнні гэта жанчыны плацяць найбольшую цану за змены клімату. Гэта адбываецца на розных узроўнях. Тычыцца як здароўя жанчын, так і вышэйшай смяротнасці жанчын у стыхійных бедствах. У выніку некаторых культурніцкіх нормаў жанчыны значна менш мабільныя. Яны павінны заставацца дома. Глабальна жанчыны маюць значна меншы доступ да прыродных рэсурсаў і значна меншую ўласнасць. Калі ў выніку катастроф доступ да рэсурсаў змяншаецца, то гэта мужчыны маюць большы доступ, у тым ліку да вады. На жанчын кладзецца нашмат больш абавязкаў, напрыклад, апека над хворымі дзецьмі, пажылымі, інвалідамі. У такіх сітуацыях пагаршаюцца і гігіенічныя ўмовы для жанчын. Такім чынам яны плацяць значна большую цану.

Па-другое, кажа суразмоўца, гэта мужчыны ў значна большай ступені эксплуатуюць планету, што вынікае збольшага доступу да рэсурсаў, а як вынік яны апынаюцца ў лепшай фінансавай сітуацыі. Выкарыстоўваючы большую колькасць рэсурсаў мужчыны ў большай ступені ўплываюць на змены клімату.

Караліна Скаўрон-Бака адзначае, што даследаванні паказваюць: гэта жанчыны маюць большую свядомасць праблем, звязаных са зменамі клімату, і значна больш адчуваюць адказнасць за гэтыя змены. І гэта трэцяя прычына.

Многае са сказанага мае глабальнае значэнне. Другая дыскусія «Энергетычная беднасць» будзе спробай паказаць, як адсутнасць клопату аб клімаце ўплывае на польскіх жанчын. Гаворка ідзе пра меншы доступ да абагравання памяшканняў.

-Гэта ў большай ступені тычыцца жанчын, якія часцей знаходзяцца дома з-за абавязкаў апекі над іншымі, а таму яны часцей знаходзяцца ў неабагрэтых памяшканнях. Гэта ў жанчын у выніку паяўляюцца праблемы са здароўем. Акрамя таго, біялагічна так закладзена, што жанчыны значна выразней адчуваюць холад, чым мужчыны. Хатнія гаспадаркі, якія сутыкаюцца з энергетычнай беднасцю, як раз часцей за ўсё знаходзяцца пад апекаю жанчын. Вельмі часта гэта жанчыны ў сталым узросце, якіх значна больш, чым мужчын. Таму гэтая група аўтаматычна большая, - гаворыць Караліна Скаўрон-Бака.

Трэція дэбаты пройдуць пад назвай «Чаму феміністкі павінны змагацца за правы жывёл». Гэта будзе спроба паказаць, што інтарэсы жанчын і жывёл вельмі падобныя, праз аналогію сітуацыі. Даследаванні паказваюць, што хатняе насілле ідзе ў пары з гвалтам над жанчынай, дзецьмі і хатняй жывёлай, гаворыць Караліна Скаўрон-Бака:

-Адно накручвае другое. Цікава, што насілле над хатняй жывёлай бывае формай псіхічнага насілля над партнёркай. Калі жанчыны звязаная з жывёлай, то гвалтаўнік аказвае псіхічнае насілле на жанчыну ў выніку здзеку над жывёлай. Мы будзем расказваць, як насілле над жывёлай з’яўляецца сігналам аб набліжэнні гвалту над іншымі, асабліва над жанчынамі, і асабліва азначае сексуальнае насілле над жанчынай. Гэта даказваюць даследаванні. Мы будзем расказваць аб аб’ектывацыі жанчын і жывёл у публічнай прасторы. Як візуальна, што вельмі моцна бачна ў рэкламах, так і ў мове, якая змяншае крыўды адных і другіх. Мы ведаем, што ў розных мовах ёсць жывёльныя сфармуляванні, якія абражаюць жанчын. Давайце задамо пытанне чаму? Што ў жывёлах і жанчынах ёсць настолькі абразлівага, што накладаецца на сябе. І гэта працуе ў адрас аднаго полу ў розных мовах.

Арганізатарка кангрэсу кажа, што выступоўцы будуць не толькі гаварыць пра праблемы, але і паказваць канкрэтныя шляхі для іх вырашэння.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце