Беларуская Служба

Як мінімум 51 тысяча ўкраінскіх грамадзян знаходзіцца ў расійскіх месцах пазбаўлення волі

09.09.2024 15:09
Пры гэтым іменны спіс ёсць толькі па 7 тысячы зняволеных. Пра астатніх звестак няма.
Аўдыё
  • Як мінімум 51 тысяча ўкраінскіх грамадзян знаходзіцца ў расійскіх месцах пазбаўлення волі
 ,  ,
Юры Джыбладзэ, Вольга Саламатава, Аляксандра Паліванавафота: radyjo.net

Пра ўкраінскіх зняволеных у расійскіх судах і турмах гаворка ішла падчас сустрэчы, арганізаванай таварыствам “Мемарыял Польшча” ў Варшаве. Сустрэчы была прысвечана беларускім палітзняволеным і захопленым і асуджаным украінцам у Расіі.

Аляксандра Паліванава з праваабарончай арганізацыі “Мемарыял” адсочвае інфармацыю пра асоб, якія праходзяць праз СІЗА Растоўскай вобласці. Украінцаў судзяць ваенныя суды Расіі, якіх не так шмат. Найбольшая іх колькасць праходзіць менавіта праз Растоўскі паўднёвы акружны ваенны суд. Гаворка ідзе і пра ваенных, і пра мірных жыхароў, тлумачыць член “Мемарыялу”:

-Сярод іх ёсць і ваенныя, і цалкам цывільныя, а таксама асобы, якія быццам бы па сярэдзіне. Яны сябе лічаць ваеннымі, а Расія – не. Нягледзячы на тое, што гэта дзейсныя ваеннаслужачыя ўкраінскай арміі іх судзяць па крымінальных справах. Гэта пры тым, што яны павінны быць абароненыя Жэнеўскай канвенцыяй, што дае ім імунітэт. Абменам палоннымі займаюцца ўрады, але хто, туды трапляе, цэлы механізм, не вельмі зразумелы, але, як правіла, вайскоўцы. Прыклад батальёну “Азоў”. Яны самыя на працэсах кажуць, што з’яўляюцца часткай Нацгвардыі Украіны, але ў Расіі іх судзяць па тэрарыстычных артыкулах, паколькі іх прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Што з’яўляецца поўным абсурдам.

Якім чынам у палоне апынаюцца ўкраінскія мірныя жыхары?

-Грамадзянскімі могуць быць кухар ці вадзіцель батальёну “Азоў”. Ці гэта людзі, якіх абвінавачваюць, што нібыта СБУ дало ім задачу нешта ўзарваць, напрыклад, акупацыйную адміністрацыі. Такім чынам там апынаюцца грамадзянскія.

Аляксандра Паліванава Аляксандра Паліванава

Нягледзячы на поўнае беззаконне суды, дзе судзяць украінскіх палонных, гэта ці не адзінае месца, дзе адкрыта гаворыцца не пра ваенную аперацыю, а пра вайну Расіі супраць Украіны, пра забойствы і здзекі над украінцамі, гаворыць Аляксандра Паліванава:

-Большасць гэтых судоў адкрытая. На іх можа прыйсці кожны. Як гэта не дзіўна, але там свабода слова. Гэта ці не адзінае месца, дзе ў прысутнасці журналістаў, назіральнікаў наўпрост гаворыцца пра ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну, пра вайну, акупацыю і г.д. Усё называецца сваімі імёнамі. У прыватнасці гучаць паказанні пра катаванні і затрыманні. Звычайна затрыманні звязаныя з жахлівымі катаваннямі, з парушэннямі ўсіх магчымых нормаў. Да моманту, пакуль яны трапляюць ў СІЗА Растоўскай вобласці, то там таксама ўмовы блізкія да катавальні, антысанітарыя, людзі хварэюць на сухоты. За апошнія паўгода зафіксаваныя два выпадкі смерці – Віктар Дземчанка і Аляксандр Ішчанка. Дакладныя абставіны смерці высветліць не ўдаецца. Асабліва цяжкія выпадкі расказваюць жанчыны. У дачыненні да іх катаванні часта сексуалізаваныя.

Тэрміны, на якія асуджаюць украінскіх грамадзян самыя розныя. Апраўдальных прысудаў не бывае, працягвае Аляксандра Паліванава:

-Прысуды вельмі розныя. Самы вялікі на маёй памяці – 29 гадоў. 3, 8, 10, 20 гадоў. Пры гэтым трэба сказаць, што пракуроры часамі просяць змякчыць прыгавор. Я спадзяюся, што ніхто з іх не адсядзіць нават часткі гэтых тэрмінаў.

Аляксандра Паліванава адзначае, што пакуль у Расіі, у адрозненні ад Беларусі, усё яшчэ ёсць адвакаты, якія абараняюць украінскіх зняволеных. І робяць гэта сапраўды якасна.

 ав

слухайце аўдыё