Сёння польскія выданні звяртаюць увагу на тое, што вайна ва Украіне працягваецца ўжо тысячу дзён.
Прадстаўнікі польскіх дзяржаўных службаў не выключаюць чарговай хвалі ўкраінскіх бежанцаў. Выданне Rzeczpospolita адзначае, што лічба ўцекачоў можа расці, хоць і не будзе такой вялікай, як адразу пасля нападзення Расіі на Украіну ў лютым 2022 года. Прычына — у прыватнасці, разбурэнне расіянамі ўкраінскай крытычнай інфраструктуры, у тым ліку электрастанцый і цеплацэнтраляў. Ва ўсёй Адэсе, напрыклад, няма ні электрычнасці, ні вады, ні ацяплення.
Намеснік кіраўніка МУС Польшчы кажа, што ўлады бяруць пад увагу такі сцэнар. Паводле ўкраінскіх СМІ, за апошні час краіну пакінулі яшчэ паўмільёна грамадзян. «Польшча павінна клапаціцца пра тых, хто ўцякае ад вайны. Мы будзем дапамагаць у залежнасці ад патрэб», — запэўнівае дэпутат ад Грамадзянскай кааліцыі Марыя Яніска (Maria Janiska).
Польшча прызначыла ўжо 4,91% свайго ВУП на дапамогу ўкраінцам, якія змагаюцца з расійскай агрэсіяй. На думку экспертаў, палякі ўжо не схільныя аказваць такую шырокую падтрымку бежанцам, як на пачатку вайны, таму вялікі цяжар гэтай дапамогі павінна ўзяць на сябе дзяржавы.
Выданне прыводзіць выказванне Ігара Горкава (Igor Horków) з цэнтра для ўкраінскіх бежанцаў у Пшэмыслі: некаторыя бежанцы на пытанне, чаму прыехалі ў Польшчу, адказваюць, што яны даўжэй ужо не маглі вытрымаць на айчыне. Аўтар звяртае ўвагу на тое, што білеты на цягнік з Украіны ў Пшэмысль раскупляюць за два-тры тыдні да адпраўлення.
нг