Беларуская Служба

Снег, сані і мароз – як раней святкавалі Раство. Згадваюць беластоцкія святары

07.01.2025 19:51
«Трэба памятаць, што самае галоўнае на Раство – гэта тое, што Хрыстос нарадзіўся».
Аўдыё
  • Снег, сані і мароз – як раней святкавалі Раство. Згадваюць беластоцкія святары
Раствокрыніца: Pixabay.com/Myshun

Чаму Раство выклікае радасны настрой і ўспаміны з дзяцінства? Чаму вернікі чакаюць свята ўвесь год? Як духоўна падрыхтавацца да Калядаў? Пра гэта мы размаўляем са святарамі - айцом Мікалаем Астапчуком з Гарадка на Беласточчыне і айцом Уладзімірам Місеюком з царквы святой Марыі Магдаліны ў Беластоку.  

«Свята Калядаў успрымалася па-рознаму, калі я быў дзіцем, калі падрастаў і сёння, калі я святар. Засталося аднак чаканне радасці, але не ад таго, што будуць падарункі, а ад таго, што пойдзем калядаваць. Я сам родам з невялікай вёскі, але шмат людзей жыло ў ваколіцах, на гэтак званых калоніях. Мы запрагалі каня, сядалі ў сані і ехалі калядаваць. Бывала, што сані пераварочваліся або мы губілі дарогу. Ну, і, вядома, быў мароз», - згадвае Раство свайго дзяцінства айцец Мікалай Астапчук у размове з нашай карэспандэнткай. 

«У сённяшнім свеце, калі ўсё накіраванае на камерцыю (падарункі, ёлкі, багаты стол) - гэта толькі свайго роду ўпакоўка, а нам трэба зірнуць углыб. Трэба памятаць, што самае галоўнае на Раство – гэта тое, што Хрыстос нарадзіўся», - сказаў у сваю чаргу айцец Уладзімір Місеюк. 

размова цалкам – слухайце аўдыёфайл 

Анна Пятроўская

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы