2,5 шклянкі парэзанай квашанай капусты
1 маленькая морква
½ маленькай цыбуліны
1 яблык
½ чайнай лыжкі чорнага перцу
3 сталовыя лыжкі расліннага алею (рапсавы альбо сланечнікавы)
некалькі лісцікаў мяты
Квашаную капусту парэзаць. Калі яна вельмі кіслая, папярэдне можна прамыць у вадзе. Палажыць у міску, дадаць нацёртую моркву, дробна нарэзаную цыбулю, мяту, яблык, чорны перац і заправіць алеем. Перамяшаць.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл