Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем фасолю па-брэтанску – папулярную ў Польшчы страву (РЭЦЭПТ)

25.02.2025 08:01
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую і смачную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем фасолю па-брэтанску – папулярную ў Польшчы страву
 -
Фасоля па-брэтанску фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

6 порцый

500 г сухой фасолі

250 г бекону

250 г каўбасы

1 цыбуля

2 зубчыкі часныку

1 бляшанка памідораў

2 лыжкі таматнай пасты

спецыі: 3 гваздзікі, лаўровы ліст, 2 чайныя лыжкі сушанага маярану 

Падрыхтоўка

Сухую фасолю высыпце ў каструлю, заліце халоднай вадой (прыблізна на 10 см вышэй за ўзровень бабоў) і замачыце на ноч.

На наступны дзень ваду зліце і заліце літрам свежай вады, дадайце 1 чайную лыжку солі, гваздзікі і лаўровы ліст. Варыце пад крышкай каля 1,5 гадзіны.

Бекон нарэжце кубікамі. Пакладзіце на патэльню і, часта памешваючы, абсмажце да залацістага колеру. Дадайце ў рондаль з фасоляй.

На растопленым тлушчы абсмажце нарэзаную кубікамі каўбасу (можна вэнджаную), дадайце нарэзаную цыбулю і смажце яшчэ каля 5 хвілін. Напрыканцы дадайце дробна парэзаны часнык. Пералажыце ў рондаль з фасоляй і тушыце каля 5 хвілін на большым агні без крышкі.

Затым дадайце нарэзаныя памідоры з бляшанкі і таматную пасту. Запраўце маяранам, соллю і свежазмолатым перцам. Варыце каля 15 хвілін.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

відэа: адзін з варыянтаў фасолі па-брэтанску 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец