Беларуска Арына Сабаленка вярнулася на 10-е месца ў рэйтынгу WTA (тыдзень таму яна была 11-я), паведамляе ''Еўрарадыё''.
Абноўлены варыянт рэйтынгу Сусветнай Тэніснай Асацыяцыі з'явіўся ў панядзелак, 15 ліпеня. Вікторыя Азаранка паднялася на два радкі, цяпер яна на 38-м месцы. Аляксандра Сасновіч страціла 6 пазіцый і апусцілася на 42-гі радок у рэйтынгу. Вера Лапко на мінулым тыдні была на 106-м месцы, цяпер — на 120-м.
Першай ракеткай свету дагэтуль застаецца аўстралійка Эшлі Барці.
эж