Беларуская Служба

Былы федэральны канцлер Аўстрыі атрымае высокую пасаду ў Расіі

17.07.2019 13:11
Крысціян Керн увойдзе ў склад савету дырэктараў Расійскай Чыгункі, ён зойме пасаду ’’незалежнага дырэктара’’.
Крысціян КернFLICKR/Gregor Tatschl/CC BY-SA 2.0

Крысціян Керн, канцлер Аўстрыі ў 2016-2017 годзе, а перад гэтым старшыня праўлення аўстрыйскай дзяржаўнай чыгункі, увойдзе ў склад савету дырэктараў Расійскай чыгункі. Паводле паведамленняў Расійскай чыгункі, Керн зойме пасаду ’’незалежнага дырэктара’’.

З 2010 года Крысціян Керн узначальваў Аўстрыйскую дзяржаўныя чыгунку. У 2016 годзе яго кандыдатуру на пасаду канцлера высунула Сацыял-дэмакратычная партыі Аўстрыі. Керн стаў 13 пасляваенным кіраўніком аўстрыйскага ўраду. Палітык быў вымушаны пакінуць гэтую пасаду з прычыны датэрміновых парламенцкіх выбараў, пасля чаго Керн абвясціў аб тым, што пакідае палітыку.

У 2017 годзе канцлер Крысціян Керн быў госцем Міжнароднага эканамічнага форума ў Санкт-Пецярбургу. Падчас Форума Керн выказваўся за адмену еўрапейскіх санкцый супраць Расіі. На думку палітыка, рэстрыкцыі Еўрапейскай Звязу ў дачыненні да Расіі каштавалі Аўстрыі 0,3% гадавога ВУП.

Выпадак з Кернам, гэта не першы прыклад пэўнага перакупку аўстрыйскіх палітыкаў расійскімі дзяржаўнымі карпарацыямі. Так у сакавіку 2018 года былы міністр фінансаў Аўстрыі Ханс Ёрг Шэлінг стаў дарадцам расійскага канцэрну Газпром.

Бадай што самым яскравым прыкладам расейскага карумпіраванне еўрапейскіх палітыкаў з’яўляецца постаць былога канцлера Нямеччыны Гергарда Шродэра. У 2017 годзе былы канцлер ФРГ стаў кіраўніком савету дырэктараў канцэрну ’’Роснефть’’. Пра расійскую скупку ненецкіх і аўстрыйскіх палітыкаў пісаў інтэрнэт-партал niezależna.pl.

эж