Улады ў Пхеньяне лічаць, што пачатак вучэнняў будзе роўны парушэнню пагаднення лідараў Паўночнай Карэі і ЗША.
Сёння пачаліся вучэнні вайскоўцаў, якія прымаюць удзел у манеўрах. Асноўная частка вучэнняў будзе доўжыцца два тыдні і пачнецца ў нядзелю. Вашынгтон і Сеул – з-за пярэчанняў Паўночнай Карэі – не выявілі, пад якой кодавай назвай праводзяцца манеўры і колькі салдат возьмуць у іх удзел.
Раней паведамлялася толькі, што большасць вучэнняў будзе грунтавацца на камп'ютарных сімуляцыях.
На думку паўночнакарэйскіх уладаў, манеўры парушаюць палажэнні мінулагодняга саміту ў Сінгапуры, дзе Дональд Трамп у прысутнасці Кім Чэн Уна паабяцаў прыпыніць ваенныя манеўры ў асабліва буйным памеры.
На думку ЗША, вучэнні не парушаюць дамоўленасцей. Верагодна, у звязку з гэтымі манеўрамі за апошнія дні Паўночная Карэя тры разы правяла выпрабаванні балістычных ракет.
яс