Беларуская Служба

PKP Intercity падсумавала вакацыйны перыяд

22.09.2020 14:11
Цягам трох летніх месяцаў паслугамі PKP Intercity скарысталіся на 6 мільёнаў пасажыраў менш, чым летась.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnekaffeeeinstein/CC BY-SA 2.0/Wikimedia Commons

Ад пачатку чэрвеня да канца жніўня паслугамі PKP Intercity скарысталіся 8 мільёнаў 300 тысяч пасажыраў. Гэта на амаль 6 мільёнаў менш, чым цягам мінулагодняга летняга перыяду. Прычына падзення колькасці пасажыраў - пандэмія каранавіруса.

У чэрвені, ліпені і жніўні паслугамі PKP Intercity скарысталіся на больш за 40 працэнтаў менш пасажыраў, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Тады паслугамі перавозчыка скарысталіся больш за 14 мільёнаў чалавек.

Аднак, па словах прэс-сакратара PKP Intercity Катажыны Гждук(Katarzyna Grzduk), колькасць пасажыраў паступова расце:

- У жніўні PKP Intercity перавезла ўдвая больш пасажыраў (3,54 млн), чым у чэрвені (1,72 млн) і ў чатыры разы больш, чым у траўні (840 тыс.). Хаця кожны з летніх месяцаў гэтага года характарызаваўся падзеннем у параўнанні з аналагічнымі месяцамі папярэдняга года, з кожным наступным месяцам гэтыя розніцы змяншаліся.

Прадстаўніца PKP Intercity заўважыла, што сёлета пасажыры аддавалі перавагу іншым кірункам, чым раней:

- Сёлета пасажыры найчасцей падарожнічалі па трасе Варшава –Узбярэжжа. Гэта змена ў параўнанні з мінулым годам. Тады найбольшай папулярнасцю карыстаўся маршрут Варшава-Кракаў. З пачатку чэрвеня да канца жніўня ў Гданьск, Гдыню і Сопат падарожнічалі амаль 1 мільён 800 тысяч чалавек.

Пакуль дзённы рэкорд быў зафіксаваны 16 жніўня, калі паслугамі дзяржаўнага чыгуначнага перавозчыка скарысталіся 144 тысяч чалавек.

аз