Расійскія навігацыйныя сістэмы былі ўсталяваныя на нямецкіх падводных лодках, паведамляе партал defence24.pl, спасылаючыся на нямецкую газету «Bild am Sonntag». Усталяванне адбылося пры канцлеры Герхардзе Шродэры, які цяпер з'яўляецца супрацоўнікам «Газпрама».
Паводле ацэнак, сістэма Navi-Sailor 4100 расійскай кампаніі Transas магла быць устаноўлена нават на сотні караблёў. Улічваючы, што ваенных караблёў у Германіі 65 – гэта можа азначаць, што сістэма трапіла ў дапаможныя ці спісаныя са службы караблі.
Расійская сістэма вызначае лакалізацыю, хуткасць і маршрут падводнай адзінкі. Аднак, у той жа час, яна не адпавядае стандартам бяспекі і шыфравання НАТА, што абазначае, што патэнцыйна, можа перадаваць дадзеныя ў Расію пасля запуску хакерамі адпаведнай, схаванай функцыі гэтай прылады.
Іншыя рызыкі ўсталявання сістэмы гэта ўмяшанне расiйцаў у працу субмарынаў ці проста аддаленая іх дэзактывацыя. Гэта дрэнная навіна асабліва ў выпадку падводных лодак, перавагай якіх зʼяўляецца менавіта ўтоенасць. У выпадку выяўлення іх пазіцыі падчас вайны, вораг можа хутка распачаць акцыю ліквідацыі адзінкі.
Кампанія Transas была заснавана ў Санкт-Пецярбургу ў 1990 годзе і сёння займаецца распрацоўкай імітацыйных і баявых сістэм беспілотнікаў. Яна цесна звязаная з расійскімі спецслужбамі. У 2019 годзе офісы Transas сталі абʼектам рэйду ФСБ, якое забяспечвала «навігацыйныя базы дадзеных».
Паводле «Bild am Sonntag» тое, што гэтае пытанне было выяўлена цяпер, азначае, што праблему заўважылі раней. У Германіі ўжо летам мінулага года казалі, што навігацыйныя сістэмы могуць адкрыць новыя «напрамкі атакі, калі гаворка ідзе пра разведку і сабатаж«, чытаем на партале defence24.pl.
аев