9 мая беларускі кіраўнік падпісаў дэкрэт, на моцы якога ў выпадку яго гвалтоўнай смерці ўся паўната ўлады пераходзіць да Савета бяспекі.
Падпісваючы гэты дэкрэт, Аляксандр Лукашэнка пасрэдна прызнае, што яго ўлада крайне непапулярная і створаная пад аднаго чалавека, - мяркуюць каментатары.
У дэмакратычнай дзяржаве з умацаванымі дзяржаўнымі ўстановамі смерць прэзідэнта не выклікае неабходнасці ўводзіць надзвычайнае становішча, - кажа палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
Нагадаем, 17 красавіка Лукашэнка заявіў, што палітолаг Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і юрыст Юры Зянковіч планавалі замах на яго і яго сыноў. Адказнасць за арганізацыю замаху ён усклаў на ЗША. Згаданыя тры асобы знаходзяцца ў следчым ізалятары, але іншыя людзі, якія быццам бы бралі ўдзел у змове, недаступныя для беларускага КДБ, паколькі яны за мяжой.
Слухайце аўдыё