З пачатку жніўня там праводзяцца супольныя ваенныя вучэнні расійскіх і кітайскіх ваенных сілаў. Гэты факт з'яўляецца сведчаннем паразы палітыкі адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна. Амерыканскі прэзідэнт адмяняючы санкцыі супраць Паўночнага патоку ў Еўропе, разлічваў на больш цесную супрацу з Расіяй супраць Кітая. Тым часам расійцы запрошаныя на супольныя вучэнні - афіцыйна для таго, каб утрымаць стабільнасць у Цэнтральнай Азіі.
У выніку таго, што амерыканскія войскі пакідаюць Афганістан, войскі Талібану кантралююць усё больш тэрыторыі краіны. Гэта прыводзіць да таго, што неўзабаве радыкальная групоўка стане пагражаць і іншым краінам рэгіёну, у тым ліку Кітаю, у заходняй частцы якога пражывае шматлікая мусульманская меншасць. Аднак афіцыйныя прычыны расійска-кітайскіх манеўраў выклікаюć непакой у краінах Захаду. Кожная супраца дзвюх ваяўніча настроеных дзяржаў можа прывесці да абвастрэння адносінаў між імі і НАТА.
Да таго ж расійскія ваенныя атрады будуць неўзабаве праводзіць чарговыя манеўры, гэтым разам пад назвай «Захад 2021». Нягледзячы на тое, што яны распачнуцца толькі 10 верасня, расійскія войскі ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а адмыслоўцы прадбачваюць магчымыя правакацыі і сутычкі блізка мяжы з краінамі НАТА. Былы галоўнакамандуючы Польскага Войска Міраслаў Ружаньскі лічыць, што чым больш манеўраў будуць праводзіць расійскія і беларускія войскі, тым лепш для НАТА, якое зможа сачыць за імі і вывучаць тактыку ўсходніх войскаў, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.
аев