Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: "Хочам круглага стала, а не вайны"

27.09.2021 15:06
"Хочам круглага стала, а не вайны" — з такім загалоўкам выйшла інтэрв’ю ў газеце Rzeczpospolita з лідарам дэмакратычнага руху Беларусі Святланай Ціханоўскай.
Святлана ЦіханоўскаяКрыніца: ТК Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская кажа, што ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі і санкцыі робяць сваю справу: «Мы мусім падтрымліваць гэтую дынаміку і дамагчыся мэты».

Таксама Святлана Ціханоўская, разважаючы пра палітычны крызіс у Беларусі, кажа, што ніхто не хоча вайны і крыві, трэба вырашаць гэта мірным шляхам. Аднак рэжым Лукашэнкі не гатовы да перамоў. У Мінску заяўляюць, што санкцыі не маюць уплыву, але гэта блеф і не адпавядае рэчаіснасці.

Лідара дэмакратычнага руху заяўляе, што яе офіс шукае дзяржаву, якая пагадзілася б выступіць медыятарам у магчымых перамовах. Для нас не істотна, хто будзе гэтым пасярэднікам, важна, каб рэжым спыніў рэпрэсіі, выпусціў палітычных вязняў і пачаў дыялог з народам. Мэтаю ёсць круглы стол з удзелам дэмакратычных сілаў. Аднак мы разумеем, што з гэтага працэсу немагчыма выкрасліць Крэмль. Макрон двойчы званіў у Маскву па гэтай справе, Меркель і Байдэн закраналі гэтую тэму.

Святлана падкрэслівае моцныя эканамічныя сувязі паміж Беларуссю і Расіяй. Аднак кажа, што еўрапейцаў трэба пераканаць у тым, каб яны не шукалі вырашэння беларускай праблемы выключна ў добрай волі Масквы. Ды заклікае Захад дапамагаць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, каб яна не спынялася ў сваёй барацьбе.

ВХ