Беларуская Служба

Як правільна адаптаваць запазычанні ў беларускую мову паводле Змітра Саўкі

29.12.2022 14:47
Гэта была тэма кандыдацкай дысертацыі Саўкі, якую ён не паспеў абараніць.
Аўдыё
  • Як правільна адаптаваць запазычанні ў беларускую мову паводле Змітра Саўкі
Як правільна адаптаваць запазычанні ў беларускую мову паводле Змітра Саўкіradyjo.net

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выдала кнігу Змітра Саўкі "Фанетычна-графічная адаптацыя запазычанняў у беларускай мове".

Гэта была тэма кандыдацкай дысертацыі Саўкі, якую ён не паспеў абараніць.

Кніга выйшла пасмяротна, дзякуючы намаганням супрацоўнікаў беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, у тым ліку загадчыка кафедры праф.  Радаслава Калеты і праф. Ніны Баршчэўскай, якая была навуковым кіраўніком. Падрыхтаваць працу да друку дапамагала таксама жонка Змітра - Ілона Урбановіч-Саўка ды ягоныя сябры.

Зміцер Саўка заўчасна памёр у 2016 годзе.

Зміцер Саўка – вядомы беларускі мовазнавец, вялікі прыхільнік класічнай граматыкі г.зв. тарашкевіцы, якую паслядоўна ўкараняў у паўсядзённы ўжытак беларусаў праз праграмы тэлеканала «Белсат», дзе ён быў моўным кансультантам.

У кнізе "Фанетычна-графічная адаптацыя запазычанняў у беларускай мове" Зміцер Саўка выкладае прынцыпы правільнай адаптацыі іншамоўных запазычанняў у беларускую мову. Паводле лінгвіста, найважнейшым з’яўляецца тое, каб пераклад рабіць непасредна з  дадзенай мовы і выкарыстаць асаблівасці беларускай мовы, тыпу аканне, яканне і інш.

Пра гэтую кнігу Яланта Смялоўская пагутарыла з прафесарам Нінай Баршчэўскай.