Беларуская Служба

У Варшаве ідуць дэбаты наконт ваенных рэпарацый у ХХ стагоддзі

14.04.2023 13:45
«Наша мэта – прывесці Германію да пералому і перагляду гісторыі Другой сусветнай вайны», – заявіў намеснік кіраўніка МЗС Аркадыюш Мулярчык.
Uroczyste otwarcie Kongresu Pamięci Narodowej  Warszawa, 13 kwietnia 2023.
Uroczyste otwarcie Kongresu Pamięci Narodowej – Warszawa, 13 kwietnia 2023. Foto: Mikołaj Bujak (IPN)

«Наша мэта – прывесці Германію да пералому і перагляду гісторыі Другой сусветнай вайны», – заявіў намеснік кіраўніка МЗС Аркадыюш Мулярчык.

Падчас Кангрэсу нацыянальнай памяці намеснік міністра замежных спраў Аркадыюш Мулярчык і намеснік міністра культуры Яраслаў Селін прынялі ўдзел у панэлі «Ваенныя рэпарацыі ў ХХ стагоддзі вачыма палітыкаў».

Падчас дэбатаў міністр Аркадыюш Мулярчык прадставіў справаздачу аб стратах Польшчы ў вайне. Як ён адзначыў, «квота, якую мы палічылі, – гэта кансерватыўная сума, я б нават сказаў мінімальная». «Гэтым дакладам мы гаворым хопіць маўчання, абмежаванняў і забыцця», – падкрэсліў ён.

Міністар Мулярчык адзначыў, што Нямеччына спрабуе «прыбраць пытанне рэпарацый з міжнароднага парадку дня». «Сёння Германія вядзе перамовы з афрыканскімі краінамі, прыносячы прабачэнні за каланіялізм. Гэта, вядома, правільна і неабходна. Але як быць з пытаннямі, звязанымі з тым, што Польшча – як найбуйнейшы сусед і гандлёва-палітычны і эканамічны партнёр – не можа дапрасіцца якіх-небудзь перамоваў аб рэпарацыях», – адзначыў намеснік кіраўніка МЗС.

Ён паведаміў, што справаздача аб стратах Польшчы ў вайне распаўсюджваецца на англійскай мове, а таксама рыхтуецца пераклад на нямецкую, іспанскую, італьянскую і іншыя мовы. «Мы хочам інфармаваць свет аб ваенных злачынствах Германіі і аб тым, што Германія не хоча несці за гэта адказнасць. Гэтую тэму нельга замятаць пад дыван. Наша мэта – прывесці да пералому ў Германіі і перагляду гісторыі Другой сусветнай вайны», – падкрэсліў Аркадыюш Мулярчык.

Ён ацаніў, што «Германія сцерла сваю гістарычную памяць». «Яны не маюць жадання і неабходнасці размаўляць, бо, на іх думку, справа закрытая. Гэта пэўны працэс, але мы працуем на міжнародным полі», – адзначыў ён. Ён паведаміў, што таксама вядуцца сустрэчы і перамовы з грэкамі. «Мы будуем больш шырокую кааліцыю. Наперадзе ў нас таксама некаторыя навукова-экспертныя мерапрыемствы, якія дадуць падставу для дзеянняў», – сказаў Мулярчык. На яго думку, «галоўнае – пераканаць саміх немцаў перагледзець сваю гісторыю».

PAP/ вх