Беларуская Служба

Пачалося будаўніцтва электроннай сістэмы аховы на польска-расійскай мяжы

18.04.2023 12:27
Работы будуць завершаны гэтай восенню.
Мар'юш КаміньскіPAP/Mateusz Marek

-У нас будзе поўны кантроль за тым, што адбываецца на мяжы з Расіяй, - заявіў у аўторак міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.

Аб пачатку работ па будаўніцтве электроннай сістэмы аховы на мяжы з Расіяй кіраўнік МУС паведаміў у аўторак на нарадзе ў міністэрстве.

«Толькі сёння пачаліся вельмі канкрэтныя земляныя работы па будаўніцтве электроннай сістэмы на польска-расійскай мяжы, гэта значыць на мяжы з Калінінградскай вобласцю», – сказаў міністр.

Як ён запэўніў, сістэма на мяжы з Расіяй будзе «надзвычай сучаснай», як і на мяжы з Беларуссю. «У нас будзе поўны маніторынг таго, што адбываецца на мяжы з Расіяй», – дадаў Каміньскі.

Кіраўнік МУС паведаміў, што работы будуць завершаны восенню бягучага года. «Наша ўсходняя мяжа будзе, я перакананы, выдатна падрыхтаваная да ўсіх відаў супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з крызіснымі сітуацыямі з нашымі ўсходнімі суседзямі. Я перакананы, што гэта будзе лепш за ўсё абароненая мяжа Еўрасаюза», – сказаў міністр.

ав