«Без ядзерных тэхналогій з нізкім узроўнем выкідаў энергетычная трансфармацыя будзе складанай», – кажа кіраўнік Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Петэры Таалас.
За некалькі дзён да пачатку Сусветнай кліматычнай канферэнцыі ў Дубаі Петэры Таалас рэкамендаваў Германіі разгледзець магчымасць вяртання да ядзернай энергетыкі. «Ядзерная энергетыка з'яўляецца стабільнай крыніцай з нізкім узроўнем выкідаў і адыгрывае важную ролю ў дэкарбанізацыі эканомік», – сказаў кіраўнік Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі.
Олаф Шольц заявіў, што ядзерная энергетыка ўжо «дохлы конь»
На яго думку, «антыядзерныя настроі» ў Берліне далёкія ад рэчаіснасці і не маюць рацыянальнай асновы.
«Скасаванне атамных электрастанцый перад паступовай адмовай ад вугалю ўскладніць пераход да зялёнай энергіі. Яна будзе станавіцца ўсё даражэйшай і даражэйшай, я хацеў бы падумаць пра гэта яшчэ раз», – сказаў Петэры Таалас швейцарскім СМІ. Ён дадаў, што рост коштаў на энерганосьбіты ў Германіі падрывае давер інвестараў да мясцовага рынку.
Словы кіраўніка Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі выклікалі неадназначную рэакцыю ў Берліне. У той час як хрысціянскія дэмакраты з ім пагадзіліся, канцлер Олаф Шольц заявіў, што ядзерная энергетыка ўжо «дохлы конь».
Паводле міністра навакольнага асяроддзя ФРГ Штэфі Лемке, каментар Тааласа зʼяўляецца «небяспечным прыкладам зваротнага шляху прагрэсу».
У сярэдзіне красавіка Германія спыніла тры апошнія атамныя электрастанцыі.
IAR/вх