Забастоўка будзе доўжыцца рэкордна доўга – шэсць дзён. Многія пацыенты атрымалі інфармацыю аб адмененых візітах і аперацыях. Даступная толькі хуткая дапамога, хоць час чакання можа быць большым, чым звычайна.
Маладыя лекары (Junior Doctors) хочуць большых заробкаў. Яны сцвярджаюць, што гадамі ім плацяць ніжэй за ўзровень інфляцыі.
Міністр аховы здароўя Вікторыя Аткінс выказала занепакоенасць працяглай акцыяй пратэсту.
«Гэта адаб'ецца на нашай сістэме аховы здароўя. Я заклікаю спыніць забастоўку і вярнуцца да перамоваў», – падкрэсліла яна. «Яшчэ не позна», – адказаў на гэта малады доктар Вівек Трыведзі на BBC. «Міністр можа прыехаць да нас і зрабіць прапанову. Калі будзе пра што гаварыць, мы спынім забастоўку», – дадаў ён.
Маладыя лекары – гэта група лекараў з невялікім стажам, які ў некаторых выпадках можа азначаць да дзясятка гадоў працы – складаюць амаль палову медычных кадраў у англійскіх бальніцах і клініках.
Ахова здароўя дэцэнтралізаваная. Лекары ў Шатландыі, Паўночнай Ірландыі і Уэльсе не пратэстуюць.
яс