Беларуская Служба

У. Зяленскі: Пуцін хоча абвастрыць сітуацыю так, каб у прэзідэнта Трампа нічога не выйшла

29.11.2024 11:51
За ноч Украіну атакавалі 132 расійскія беспілотнікі «Шахед».
.
.ТГ У.Зяленскага

Пераважная большасць была збіта, але ёсць паведамленні аб пашкоджаннях будынкаў і параненых грамадзянскіх асобах.

Са 132 расійскіх беспілотнікаў далёкага дзеяння ўкраінская абарона збіла 88. У некалькіх абласцях Украіны пашкоджана інфраструктура. Ноччу выбухі былі чутныя і ва ўкраінскай сталіцы. Абломкі падзення расійскага беспілотніка пашкодзілі будынак медыцынскай клінікі ў Кіеве.

Украінцы ноччу атакавалі Расію з дапамогай беспілотнікаў далёкага дзеяння. У выніку нападу на паліўнай базе ў Растоўскай вобласці пачаўся пажар.

Да тысяч ракет, якія ўжо выстраленыя ў бок Украіны, Пуцін хоча дадаць яшчэ тысячы, гаварыў у вечаровым запісе Уладзімір Зяленскі:

- Яму заканчэнне гэтай вайны непатрэбнае. Больш таго, ён не хоча даць іншым закончыць яе. Размахваць сваім «Арэшнікам» ён цяпер можа толькі для таго, каб сарваць высілкі прэзідэнта Трампа, якія дакладна будуць пасля інаўгурацыі. Пуцін хоча абвастрыць сітуацыю так, каб у прэзідэнта Трампа нічога не выйшла.

Зяленскі дадаў, што гэта спроба прымусіць амерыканскага прэзідэнта ісці на ўмовы Расіі. Украінскі прэзідэнт дадаў, што разумее гэтыя пагрозы.

ав