Беларуская Служба

162 гады таму пачалося Паўстанне 1863 года

22.01.2025 18:26
Прынагодныя ўрачыстасці прайшлі ў тым ліку ў Падляшскім ваяводстве.
162     1863 .      .     -
162 гады таму пачалося Паўстанне 1863 года. Прынагодныя ўрачыстасці прайшлі ў Падляшскім ваяводстве. Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі - чацвёрты злева крыніца: Miłosz Kozakiewicz/Podlaski Urząd Wojewódzki

162 гады таму пачалося Паўстанне 1863 года. Прынагодныя ўрачыстасці прайшлі ў тым ліку ў Падляшскім ваяводстве (адміністрацыйны цэнтр горад Беласток) з удзелам падляшскага ваяводы Яцэка Бжазоўскага, прадстаўнікоў дзяржаўнай адміністрацыі, войска і праваахоўных службаў. Мерапрыемства адбылося ў населеным пункце Хорашч каля Беластоку ля помніка паўстанцам.

Яцэк Бжазоўскі звярнуў увагу на тое, што паўстанцы змагаліся ў цэлым рэгіёне.

Паўстанне 1863 года закранула таксама Падляшша. Мы памятаем пра герояў паўстання – палкоўніка Ціхорскага, памятаем пра бітвы, якія мелі месца ў розных населеных пунктах рэгіёну, у тым ліку найбуйнейшую, якая адбылася каля Сямяцічаў.

Прынагодныя мерапрыемствы адбыліся ў розных месцах Падляшскага ваяводства.

вс