Беларуская Служба

Вядомая нямецкая гісторык гадамі выклікала шкадаванне, пішучы пра лёс забітых у Аўшвіц-Біркенаў сваяках

13.07.2019 15:19
Аказалася, што яна ўсё прыдумала. Такая гісторыя не з’яўляецца выняткам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Newsweek

Маладую гісторык запрашалі ў розныя куткі свету. Яна была госцем у радыёперадачах, пісала артыкулы ў газеты, вяла дыскусіі, удзельнічала ў лакальных габрэйскіх ініцыятывах у Берліне, Дубліне, Лос-Анджэлесе. Яна паўсюль расказвала трагічную гісторыю сваіх сваякоў, якіх забілі ў канцлагеры ў Асвенцыме. Трагічны лёс нібыта сустрэў ажно 22 чалавекі з яе сям’і. На нешматлікія скептычныя каментары ў адрас Марыі Сафіі Хінгс пачаткова ніхто не звяртаў увагі. Урэшце сямейнай гісторыяй гісторыка заняўся тыднёвік «Der Spiegiel».

Вынікі шакуюць: расказы Хінгс былі адной вялікай хлуснёй. Толькі тры героі яе расказу існавалі, але ніводзен з іх не быў ахвярай нацысцкага злачынства. Мала таго – ніхто не быў габрэйскага паходжання.

З’ява фальшывай ахвяры вядомая здаўна і не абмінае такой далікатнай тэмы як Галакост. Матывы вельмі розныя. Адныя робяць гэта дзеля грошай, іншыя, каб выклікаць спачуванне, а яшчэ іншыя шчыра вераць у сваю хлусню. Факт, што адлеглая ў часе вайна зрабіла, што многія асобы адчуваюць сябе беспакаранымі і паверылі ў немагчымасць праверыць свае гісторыі. Гісторыкі, аднак, трымаюць руку на пульсе. Раней, ці пазней хлусня будзе выяўленая.

ав