Беларуская Служба

17 жніўня 1980 г. работнікі ў Гданьску вынеслі 21 патрабаваньне, з якіх пачаліся змены ў Польшчы

17.08.2019 08:09
Жнівень 1980 стаўся ключавым месяцам у супрацьстаянні паміж польскімі працоўнымі і камуністычнымі ўладамі.
Аўдыё
  • 17 жніўня 1980 г. работнікі ў Гданьску вынеслі 21 патрабаваньне, з якіх пачаліся змены ў Польшчы
  21        2
Дошкі з 21 пастулатам Міжзавадскага страйкавага камітэіу на варотах № 2 Гданьскай суднаверфі ЛенінKrzysztof Korczyński - http://ecs.gda.pl

1980 год быў вельмі важным у гісторыі Польшчы, а жнівень стаўся ключавым месяцам у супрацьстаянні паміж польскімі працоўнымі, і фактычна польскім грамадствам, і камуністычнымі ўладамі. Гэтае супрацьстаянне прывяло да паўстання славутага незалежнага прафсаюзу «Салідарнасць», а таксама да таго, што ўлады ў першыню ў гісторыі сацыялістычнага лагеру былі вымушаны пайсці на саступкі і падпісаць паразуменні з забастоўшчыкамі. Асновай гэтых пагадненняў сталі 21 патрабаванне, вынесена міжзавадскім страйкавым камітэтам, які быў створана на верфі ім. Леніна ў Гданьску, старшынём якога стаў Лех Валэнса.

Трэба сказаць, што Лех Валэнса выступаў за заканчэнне забастоўкі, тлумачыў гэта тым, што далейшая канфрантацыя можа прывесці да шырокіх рэпрэсіяў супраць працоўных, а таксама да савецкай інтэрвенцыі. Ужо 16 жніўня міністр унутраных справаў Станіслаў Кавальчых сфарміраваў адмысловы крызісны штаб «па навядзенню парадку». Дзеля таго, каб забастоўка не была бессэнсоўнай і былі вынесены 21 патрабаванне.

Першым было патрабаванне легалізацыі незалежных прафсаюзаў.

* Гарантыя права на страйкі і бяспека забастоўшчыкаў;

* Выкананне Канстытуцыі аб свабодзе слова, друку, сходаў, бесперашкодная дзейнасць незалежных арганізацыі, СМІ і цэркваў;

* Гэтыя першыя тэзісы падрывалі манаполію камуністычнай партыі і фактычна маглі змяніць аблічча Польшчы.

* Аднаўленне ў правах асобаў, якія былі рэпрэсаваны (вызваленне, аднаўленне на працы);

* Кампенсацыя заробкаў забастоўшчыкаў;

* Доступ да СМІ;

* Увядзенне мінімальнага заробку, які б кампенсаваў рост коштаў;

* Зніжэнне пенсійнага ўзросту;

* Увядзенне другога вольнага дня – суботы;

Пачаткова ўлады прабавалі размаўляць з забастоўшчыкамі з пазіцыі сілы, палохаць і абражаць, што прывяло да абвастрэння сітуацыі. Нават кіраўніцтву забастоўкі прачыталі ліст Брэжнева, у якім выражалася «заклапочанасць» сітуацыяй у Польшчы. Тым ня менш, традыцыйная палітыка ўладаў не прынесла плёнаў, і яны былі вымушаны пайсці на фармальныя саступкі. Былі падпісаныя так званыя жнівеньскія пагадненні.

16 кастрычніка 2003 году 21 патрабаванне былі ўпісаныя ў Сусветны Спіс Культурнай Спадчыны UNESCO.

 Павал Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара