Расійскія вытворцы хлебабулачных вырабаў паскардзіліся ў Еўразійскую эканамічную камісію на існуючыя ў Беларусі абмежаванні па ўвозу вырабленай імі прадукцыі. Пра гэта паведамляе Наша ніва і tut.by са спасылкай на прэс-службу ЕЭК.
На мінулым тыдні бар'еры ў гандлі і іншыя цяжкасці пры працы на трансгранічных рынках абмеркавалі ў Смаленску эксперты ЕЭК і прадстаўнікі бізнесу краін Еўразійскага эканамічнага саюза.
Адну з праблем экспарту ў Беларусь агучылі расійскія вытворцы хлебабулачных вырабаў. Па іх словах, на тэрыторыі краіны існуе шэраг абмежаванняў па ўвозу вырабленай імі прадукцыі. Таксама ўдзельнікі паскардзіліся на дэмпінг цэнаў з боку беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі на расійскім рынку.
Таксама прадпрымальнікаў цікавілі пытанні стварэння новых зон свабоднага гандлю краін ЕАЭС з іншымі краінамі свету, а таксама ўзаемнае прызнанне паміж Расіяй і Беларуссю вадзіцельскіх пасведчанняў.
эж