Беларуская Служба

Дзяржаўная інспекцыя працы патрабуе ўдакладніць тэрмін «сваяк», які можа стаяць за прылаўкам у негандлёвую нядзелю

14.01.2020 14:59
Крамы па негандлёвых нядзелях могуць быць адкрыты толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік або члены яго сямʼі знаходзяцца за прылаўкам. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/defotoberg

Праверкі, праведзеныя Дзяржаўнай інспекцыяй працы, паказваюць, што прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць гандаль, у асноўным выконваюць палажэнні Закона аб абмежаванні гандлю па нядзелях. Гэта тычыцца пераважна аб'ектаў шырокага фармату, – падкрэслівае Тамаш Залеўскі з інфармацыйнага бюро Галоўнай інспекцыі працы. Ён тлумачыць, што ў мінулым годзе інспектары правялі амаль 6 тысяч праверак гадлёвых пунктаў. У 390 выпадках неабходна было прымяніць адпаведныя прававыя меры.

 - Былі накладзены штрафы агулам амаль на 400 тысяч злотых ($105 тыс.), а па справах, дзе парушэнне правілаў было буйным, інспектары працы падалі ў суд 56 заяваў. Суд можа накласці большы штраф, чым інспектар працы. Інспектар можа вызначыць штраф толькі да 2 тысяч злотых ($525). Калі інспектар вырашыць, што такі штраф за парушэнне поўнасцю не адлюстроўвае злачынства, падае справу ў суд.

Большасць парушэнняў тычылася невялікіх крамаў у малых гарадах. Згодна з Законам аб абмежаванні гандлю ў Польшчы, крамы па негандлёвых нядзелях могуць быць адкрыты толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік або члены яго сямʼі знаходзяцца за прылаўкам. Томаш Залеўскі звярнуў увагу, што нарматыўныя акты патрабуюць удакладнення, бо прадпрымальнікі наймаюць вельмі далёкіх сваякоў. Як яны тлумачылі, многія прыехалі нават з Украіны.

- З нашай перспектывы, уладальнікі гандлёвых кропак злоўжываюць тэрмінам «сваяк». Патрэбна ўдакладніць законамі, якія сваякі і якая ступень сваяцтва дае права стаяць за прылаўкам у негандлёвую нядзелю.

Томаш Залеўскі таксама адзначыў, што некаторыя крамы абыходзяць правілы, і набываюць статус паштовых аддзяленняў, якія, паводле закона, могуць працаваць па нядзелях. На самай справе, аднак, яны не маюць шмат агульнага з паштовым аддзяленнем.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі