492 еўрадэпутаты прагаласавала за рэзалюцыю, якая робіць Еўразвяз «зонай свабоды для ЛГБТ». Супраць выступіла 141 прадстаўнік, а 46 стрымаліся. У выніку аб’яднаная Еўропа стала месцам, дзе не дапускаецца дыскрымінацыя ЛГБТ-асобаў – чытаем у Gazeta Wyborcza.
Рэзалюцыя была прынята ў адказ на стварэнне «зонаў, свабодных ад ЛГБТ» у некалькіх раёнах Польшчы ў 2019-20 гадах. Падобныя зоны хочуць стварыць і ў Венгрыі. Абедзве краіны стаяць на варце хрысціянскай традыцыі Еўропы, выступаючы супраць усё больш неадназначных дзеянняў чыноўнікаў ЕЗ. Паводле словаў еўрадэпутата польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Рышарда Легутка, Еўрапарламент ператварыўся ў «вялікую ідэалагічную махіну».
Разам з прыняццем рэзалюцыі пад пагрозай будуць некаторыя польскія раёны, якія прынялі раней рашэнне аб стварэнні «зонаў свабоды ад ЛГБТ». Еўрадэпутаты звяртаюцца ў Еўракамісію з просьбай пераглядзець заяўкі на фінансавую дапамогу і спыніць выдачу грошай. На заяву не адказала аднак камісар па справам роўных правоў Хэлена Далі, якая яшчэ ўлетку сама прапанавала прыглядзецца справе некаторых польскіх лакальных адміністрацый.
З-за адрозненняў у заканадаўстве краін ЕЗ некаторыя дзяржавы не адабраюць рашэнняў, прынятых іншымі членамі Звязу. Так, напрыклад, зараз у Судзе ЕЗ у Люксембургу разглядаецца справа бацькоўскіх правоў дзвюх жанчын, дачка якіх нарадзілася ў Іспаніі, дзе дазваляюцца аднаполыя адносіны. На радзіме адной з маці дзіцяці, Балгарыі, такога права няма, таму прыходзіцца вырашаць справу на міжнародным узроўні. Калі суд вырашыць, што Балгарыя павінна прызнаць бацькоўскія правы, выдадзеныя за мяжой, гэта можа стаць прэцэдэнтам у далейшым прасоўванні гомасексуальных адносін у Звязе – піша Gazeta Wyborcza.
аев