Беларуская Служба

Уладзімр Падгол: Расійскія дыверсанты могуць далучыцца да замаху на жыццё лідараў апазіцыі Беларусі

01.05.2021 14:23
«Паміж радкоў» – аўтарская перадача публіцыста Уладзіміра Падгола.
Аўдыё
  • «Паміж радкоў» – аўтарская перадача публіцыста Уладзіміра Падгола.
Уладзімір Падгол radyjo.net

Расійскія спецслужбы, якія ладзілі тэракты за мяжой, труцячы Скрыпалёў у Велікабрытаніі, ладзячы выбухі на складах зброі ў Чэхіі, зброі, якая мусіла пайсці ў ва Украіну дык вось зараз тыя дыверсанты могуць далучыцца да замаху на жыццё лідараў апазіцыі Беларусі. Такім жа чынам, як яны дапамаглі ў Маскве арыштаваць Фядуту і Зяньковіч.

На тэлеканале СТБ 28.04.2021 19.30 Азаронак бэсціў прадстаўнікоў апазіцыйнай інтэлігенцыі і заявіў: «У ніх ёсьць толькі выжывшая із ума старуха са «страной поліцаев» у кадры буйна С.Алексіевіч.

У звычайным кніжным магазіне можна купіць кнігу «Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральная і ўсходняй Беларусі». Палякі не раптам прэтэндуюць на нашы землі. Кніга на дзвухмовах – першая – польская. Кніга працятая антынародным духам. Кніга выдадзена польскай амбасадай. Гэта прапагандысцкая макулатура. Калі яна далей будзе ляжаць на паліцах, тады хутка нам спатрэбіцца для паездкі ў Гародню Шэнгенская віза».

У розных месцах перадачаў прэзідэнскіх тэлеканалаў гучыць інфармацыя пра тое, што 17 верасня адбудзецца Дзень народнага адзінства. Менавіта ў той час, калі войскі Сталіна акупавалі Беларусь. А хваласьпевы Сталіну раз пораз запаўняюць эфір СТБ і шчыруе ў праслаўленні крывавага тырана дэпутат Марзалюк. Прычым гэты кандыдат навук хваліць Сталіна за ўтварэнне незалежнай Беларусі.

Уладзімір Падгол

Слухайце аўдыё! 

эж

Уладзімір Падгол: Лукашэнка «даў Польшчы па мордзе» не ўпершыню

09.04.2021 15:21
Запрашаем на штотыднёвы каментар да падзей тыдня ад палітычнага аглядальніка. 

Меркаваннем Уладзіміра Падгола, паміж Беларуссю ды Польшчай мог пачацца канфлікт

17.04.2021 17:29
На гэтым тыдні міністэрства абароны Беларусі абвінаваціла Польшчу ў парушэнні паветранай прасторы.