Гэты прэцэдэнт прывядзе да таго, што пад сякеру пойдзе 1 тыс. 200 гектараў лясоў у Сілезскім і Падкарпацкім ваяводстве, чытаем у сённяшнім выданні Gazeta Wyborcza. Заводы «Ізэра» плануецца пабудаваць у гарадах Явожна і Сталёва Воля, Пляцоўка пад будаўніцтва з’яўляецца ўласнасцю прадпрыемства “Дзяржаўныя лясы”. У рамах кампенсацыі прадпрыемства атрымае зямлю ў іншым месцы, каб пасадзіць новы лес, ды права на продаж вырубленай драўніны.
Праблем ва ўсёй сітуацыі некалькі. Па-першае, узровень лесанасаджэння ў Польшчы ніжэйшы за сярэдню па ЕЗ, і вырубка старых лясоў не палепшыць сітуацыі. Да таго ж электракары, якія з’яўляюцца экалагічным транспартам, на самой справе будуць рухацца на электрычнасці, вырабленай пры спальванні вугалю. У Польшчы 70% электраэнергіі вырабляецца з вугалю. Без змены польскай энергетыкі электракары «Ізэра» не прывядуць да паляпшэння экалагічнай сітуацыі.
Дырэктар “Дзяржаўных лясоў” Юзэф Кубіца сказаў, што закон быў прыняты згодна з працэдурамі. Эколагі тымчасам непакояцца, што прыняты закон можа стаць прэцэдэнтам, які дазволіць палітыкам у будучыні аддаваць перавагу інвестыцыям за кошт лясоў і наваколля, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.
аев