Беларуская Служба

У Сопаце працягваецца Top of Top Sopot Festival 2021

18.08.2021 10:03
У яго рамках некалькі дзясяткаў артыстаў прадставяць як культавыя, так і сучасныя хіты польскай музыкі.
Аўдыё
  • У Сопаце працягваецца Top of Top Sopot Festival 2021.
Эдыта ГурнякPAP/Marcin Gadomski

17 жніўня стартаваў Top of Top Sopot Festival 2021. У яго рамках некалькі дзясяткаў артыстаў прадставяць як культавыя, так і сучасныя хіты польскай музыкі.

У першы дзень фестывалю прайшлі два канцэрты: #FOREVERYOUNG і #ILOVESOPOT. Падчас іх выступілі Kayah, Майка Ежоўска, Ізабэля Траяноўска, Уршуля, гурты: Budka Suflera і Oddział Zamknięty.

18 жніўня ў сопаскім амфітэатры можна будзе пачуць танцавальныя хіты 60-гадовай гісторыі фестывалю. На канцэрце # IDANCEINOPERALEŚNA іх выканаюць: Агнешка Хыліньска, Эва Фарна, Клеа, Анджэй Пясэчны, Кася Кавальска, Малгажата Астроўская і гурты: Blue Cafe, Kombii, Feel і Pectus. У той жа дзень за галоўную ўзнагароду фестывалю – «Бурштынавага салаўя» будуць змагацца вакалісты: Раксана Вэнгель, Вікі Габар, Гжэгаж Хыжы, Давід Квяткоўскі, Арэк Клусоўскі і Міхал Шчыгел. Пераможцу выберуць гледачы тэлеканала TVN праз СМС-паведамленні.

У апошні дзень мерапрыемства, 19 жніўня, адбудзецца юбілейны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю інфармацыйнага тэлеканала TVN24.

аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры