Беларуская Служба

У Польшчы зніжаны ПДВ на прадукты і паліва

01.02.2022 12:12
 ПДВ на паліва зніжаецца з 23% да 8%, а на асноўныя прадукты харчавання да 0%.
ІлюстрацыяКрыніца: Denys Kurbatov/Shutterstock

З 1 лютага ў Польшчы зніжаецца ПДВ на паліва і прадукты. ПДВ на паліва зніжаецца з 23% да 8%, а на асноўныя прадукты харчавання да 0%. У рамках другога этапу ўрадавай праграмы «Антыінфляцыйны шчыт» зніжэнне ПДВ ахопіць, сярод іншага, электрычнасць, цеплазабеспячэнне, прыродны газ і штучныя ўгнаенні.

На брыфінгу прэм'ер Матэвуш Маравецкі патлумачыў, што, прымаючы меры з мэтай зніжэння інфляцыі польскі ўрад вырашыў не чакаць згоды Еўрапейскай камісіі. Паводле польскага прэмʼера, Еўракамісія часамі дзейнічае занадта павольна, а «інфляцыя назіраецца тут і цяпер».

Палажэнні другога этапу так званага Антыінфляцыйны шчыта ўведзеныя на паўгода, адпаведна, зніжэнне ПДВ будзе дзейнічаць да канца ліпеня. «Антыінфляцыйны шчыт» накіраваны на зніжэнне тэмпу росту коштаў на тавары і спажывецкія паслугі.

iar/эж


Польская эканоміка вырасла найбольш з 2007 году

31.01.2022 15:25
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала даныя аб ВУП.