Беларуская Служба

У беларусаў ёсць магчымасць атрымаць у Польшчы адукацыю па-беларуску і па-руску і еўрапейскі дыплом

16.06.2022 16:07
Беларуская вучоная Святлана Куль-Сяльвестрава стварыла ў Польшчы “Беларускую акадэмію”, на базе якой можна атрымаць польскі, а значыць, і еўрапейскі дыплом.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". С.Куль-Сяльвестрава пра "Беларускую акадэмію".
 .
Ілюстрацыйнае фота.Pixabay.com

Не ўсе беларусы, якія жадаюць атрымаць адукацыю ў Польшчы, валодаюць польскай мовай. Не ўсе таксама маюць магчымасць вучыцца стацыянарна ў польскіх ВНУ. Аднак для такіх жадаючых атрымаць польскі дыплом створаны адпаведныя магчымасці.

Вядомая беларуская вучоная Святлана Куль-Сяльвестрава разам з калегамі стварыла ў Польшчы “Беларускую акадэмію”, віртуальную навучальную платформу, на базе якой, а таксама ў супрацоўніцтве з польскімі ВНУ, можна атрымаць рэальную адукацыю і рэальны польскі, а значыць, і еўрапейскі дыплом.

Святлана Куль-Сяльвестрава з’яўляецца выкладчыцай Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта і каардынатарам адукацыйнай ініцыятывы “Беларуская акадэмія”.

Сп-ня Куль-Сяльвестрава падкрэслівае, што “Беларуская акадэмія” — не навучальная ўстанова, а адукацыйны праект.

Як адбываецца навучальны працэс у “Беларускай акадэміі”? У асноўным анлайн, у чатах, сацсетках і г.д. Выкладчыкі “Беларускай акадэміі” фізічна знаходзяцца ў некалькіх краінах і нават на некалькіх кантынентах — ад Кітая да ЗША, ад Чэхіі да Літвы і, вядома, у Польшчы. Аднак у перспектыве будзе і навучанне афлайн.

Святлана Куль-Сяльвестрава:Напрыклад, па спецыяльнасці «Адміністрацыя» навучанне адбываецца ў Вышэйшай школе кадраў менеджмента ў Коніне, філіяле ў Беластоку. Форма навучання: стацыянарная, дыстанцыйная і аўдыторная. Прадугледжаны сесіі ў Польшчы, не часцей за два разы на год. Мова выкладання: руская/беларуская. Тэрмін навучання: 3 гады (6 семестраў). авучанне платнае. Ёсць магчымасць атрымання сацыяльнай стыпендыі для студэнтаў з картай паляка. Заняткі адбываюцца з панядзелка па пятніцу з 18.30 мінскага часу. Забяспечваецца валоданне английскай мовай на ўзроўні В1-В2.

Навучанне ў галіне адміністравання накіравана на перадачу тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў у галіне палітычных, юрыдычных,  адміністрацыйных  і сумежных з імі  навук. Гэта дае магчымасць  даведацца пра прынцыпы функцыянавання грамадства, узаемаадносіны паміж дзяржаўнымі інстытутамі, органамі мясцовага самакіравання і прыватнымі суб'ектамі, прававыя падставы функцыявання дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый і ўстановаў, прыватнага бізнесу. Разуменне гэтых адносін дазволіць больш эфектыўна функцыянаваць як грамадзянін, член мясцовай супольнасці,  актывіст у недзяржаўных грамадскіх арганізацыях, уладальнік бізнесу.

Святлана Куль-Сяльвестрава тлумачыць, што навучанне ў “Беларускай акадэміі” ў фінансавым плане для некаторых груп грамадзян РБ можа быць нават выгаднейшае, чым у іншых польскіх ВНУ. Для гэтага  “Беларуская акадэмія” правяла адпаведныя перагаворы з радам ВНУ. Цана можа быць нават у два разы меншая.

Святлана Куль-Сяльвестрава адзначае, што навучанне ў “Беларускай акадэміі” дае не толькі вышэйшую адукацыю на еўрапейскім узроўні і дыплом еўрапейскай ВНУ. Студэнт атрымлівае льготы, у тым ліку, адтэрміноўку ад вайсковай службы, легальнае пражыванне ў ЕС, магчымасць легальнай працы ў ЕС, права на атрыманне візы.

Па ўсіх пытаннях навучання ў “Беларускай акадэміі” можна атрымаць інфармацыю ў яе тэлеграм-канале і ў тэлеграм-чаце.

Набор на магістарскія спецыяльнасці адбываецца па спасылцы, на бакалаўрыят па спасылцы

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

20 год у Варшаўскім універсітэце працуе кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

27.01.2022 10:02
Кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з’яўляецца буйнейшым у Польшчы беларусазнаўчым цэнтрам.