Беларуская Служба

Украінска-эрзянскі грамадскі дзеяч: Лукашэнка — гэта тыповы савок, які застаўся пры ўладзе, яго лёс прадвызначаны распадам РФ

03.08.2023 15:40
3 жніўня а 19:00-22:00 паводле кіеўскага часу адбудзецца І міжнародны анлайн сімпозіум “Расійскі імперыялізм і каланіялізм”.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". С.Баляень пра Лукашэнку, РБ і РФ.
.   . .
У. Пуцін і А. Лукашэнка.https://twitter.com/No0ne2022/status/1683736590785609728/photo/1

3 жніўня а 19:00-22:00 паводле кіеўскага часу адбудзецца І міжнародны анлайн сімпозіум “Расійскі імперыялізм і каланіялізм”. Яго арганізавалі ўкраінскі Інстытут нацыянальнай памяці і Ліга свабодных народаў. На ім выступаюць гісторыкі з Украіны і прадстаўнікі народаў, якія ўваходзяць у Лігу свабодных народаў — паняволеных РФ.

Для абмеркавання прапанаваны наступныя пытанні:

  1. Імперыялістычны, каланіяльны характар расійскай дзяржавы ў розныя эпохі і сёння;
  2. Гісторыя каланізацыі і каланіяльныя практыкі ў мінулым;
  3. Генацыды, дэпартацыі і іншыя злачынствы міжнароднага характару адносна народаў Расійскай імперыі;
  4. Імперскія, каланіяльныя, шавіністычныя, расісцкія нормы і практыкі сучаснай РФ;
  5. Неабходнасць дэімперыялізацыі, дэкаланізацыі РФ.

Сваім бачаннем месца моцна залежнай на сённяшні дзень ад Расіі Беларусі ў гэтым працэсе падзяліўся ўкраінскі і эрзянскі (прадстаўнік карэннага народа Мардовіі — рэспублікі ў складзе РФ) пісьменнік і грамадскі дзеяч, Галоўны старэйшына (Інязор) эрзянскага народа Сырэсь Баляень (Аляксандр Болькін).

Ён не згодзен са сцвярджэннем, быццам бы беларусы хочуць быць у складзе расійскай дзяржавы, нягледзячы на заявы і дзеянні Аляксандра Лукашэнкі, які спрабуе навязаць погляд, што ён з’яўляецца адзіным увасабленнем Беларусі: “Лукашэнка — гэта тыповы савок, які застаўся пры ўладзе. Калі РФ пачне рассыпацца, я не зайздрошчу Лукашэнку: ”.

Сырэсь Баляень не бачыць у дзеяннях Лукашэнкі, залежнага ад Пуціна, ніякай нацыянальнай дзяржаўніцкай стратэгіі.

Сырэсь Баляень назірае за ігрой Лукашэнкі на расійскім інфармацыйным і палітычным полі, у прыватнасці, у сувязі з перамяшчэннем у РБ часткі г. зв. ПВК «Вагнер» і як прафесіянальны ваеннаслужачы, украінска-эрзянскі эксперт бачыць у гэтым руху мінскага дыктатара пэўны разлік дзеля ўласнай выгады.

Сырэсь Баляень падкрэслівае, што Лукашэнка залежны ад Пуціна, але прарасійскасць мінскага дыктатара мае яшчэ адно вымярэнне — савецкае.

Сырэсь Баляень сведчыць, што эрзяне, якія жывуць у Расіі, думаюць пра пуцінскі рэжым.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Беларусы і эрзя разам з украінцамі змагаюцца за вызваленне ад Расіі

20.10.2022 15:17
Сярод беларускіх добраахвотнікаў, які ваююць на баку Украіны, быў прадстаўнік народа эрзя Аляксей Вешчавайлаў.