Каляды гэта важнае свята ў хрысціянскім календары. Пра значэнне свята нараджэння Хрыста распавядае айцец Андрэй Жукавіцкі, святар царквы ў Орлі на Падляшшы.
Каляды, Божае Нараджэнне гэта час радасці, вясёлых гульняў, калядоўшчыкаў. Яно з'яўляецца адным з 12 найважнейшых святаў у літургічным календары праваслаўнай царквы, гэтак званай «Зімовай Пасхай».
Час сямейных сустрэч, каляровых зорак ды падарункаў пад ялінкай. Аднак найважнейшае гэта тое, што нарадзіўся Хрыстос і да гэтага мы, як вернікі, павінны падрыхтаваць не толькі свае хаты, але і свае душы, – гаворыць айцец Андрэй Жукавіцкі, святар прыхода ў гонар св. Архістраціга Міхала ў Орлі на Падляшшы.
6 студзеня – гэта асаблівы дзень, напярэдадні Калядаў. На Падляшшы яго прынята называць «куццёй» або «колядой». Увечары гэтага дня пачынаецца Калядная ўсяночная, уся сямʼя збіраецца ў царкве. Менавіта пасля завяршэння службы вернікі віншуюць адзін аднаго і спяшаюцца дадому за святочны стол, а з айцом Андрэем Жукавіцкім з Орлі гутарыла Анна Пятроўская.
эж