Беларуская Служба

Палякі багатыя як ніколі. На паслугі не першай патрэбы яны выдаюць рэкордна шмат

03.08.2024 15:16
Гэта першая такая сітуацыя ў гісторыі вымярэнняў.
.
.stevepb/pixabay.com/CC0

Утрыманне дома, энергія, газ, вада... – усё стала страшэнна дарагім, і сярэднестатыстычная сям’я ў Польшчы павінна, тэарэтычна, зацягнуць паясы, скараціўшы выдаткі на асноўныя патрэбы, не кажучы ўжо пра другасныя. Між тым, ніколі ў гісторыі Польшчы не было такога вялікага попыту і такіх вялікіх выдаткаў на тавары і паслугі, якія дзесяць гадоў таму лічыліся непатрэбнымі.

Апошняя справаздача Галоўнага статыстычнага ўпраўлення аб наяўных даходах хатніх гаспадарак у Польшчы (за 2023 год і папярэднія гады) паказвае, што ў выдатках сярэдняй сям'і жыллё і камунальныя паслугі складаюць менш за 20%, а агульныя выдаткі на культуру, адпачынак, гасцініцы, рэстараны і паслугі, акрамя прадуктаў харчавання, адзення і абутку – 22%. Гэта першая такая сітуацыя ў гісторыі вымярэнняў.

У сярэднім на гастраномію палякі выдаткоўваюць амаль столькі ж, колькі на здароўе (5,1% супраць 5,2%) і значна больш, чым на адзенне і абутак (3,8%). Яшчэ больш дынамічна растуць выдаткі на паслугі ў індустрыі прыгажосці ў шырокім разуменні, уключаючы цырульніцтва і касметыку. Летась Галоўнае статыстычнае ўпраўленне назірала нават нешта накшталт «эфекту губной памады» – падчас крызісу хатнія гаспадаркі скарачаюць агульныя выдаткі, асабліва на абутак, вопратку і прадметы мэблі, часткова на харчаванне, але не на касметыку. Палякі фактычна кінуліся ў салоны прыгажосці, у выніку чаго – хаця іх адкрылася рэкордная колькасць – даводзіцца чакаць тыднямі, каб наведаць самыя папулярныя месцы.

Forsal/ав