Беларуская Служба

Доўгія выходныя. Статыстыка аварыйнасці паказвае большы працэнт ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў

15.08.2024 12:03
Бяспеку дарожнага руху ў працяглыя выхадныя будуць забяспечваць некалькі тысяч паліцыянтаў.
ІлюстрацыяSilberkugel66/pixabay.com/CC0

Функцыянеры будуць праводзіць праверкі на асноўных, але і на менш загружаных шляхах зносін.

Камісар Роберт Опас з Дэпартамента дарожнага руху штаб-кватэры паліцыі сказаў, што правапарушэнні будуць жорстка карацца. Ён паведаміў, што паліцыянты будуць рэагаваць на любое парушэнне правілаў бяспекі, у прыватнасці, перавышэнне хуткасці. Паліцыя зверне ўвагу і на праверку вадзіцеляў на цвярозасць.

Паліцыя заклікае вадзіцеляў быць разважлівымі і выконваць правілы бяспечнага руху. У бягучым годзе статыстыка аварыйнасці паказвае большы працэнт ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў.

З пачатку вакацый адбылося 3833 ДТЗ. Гэта амаль на дзвесце больш, чым год таму. Загінулі 303 чалавекі, больш за чатыры з паловай тысячы атрымалі раненні.

ав