162 гады таму пачалося Паўстанне 1863 года. Прынагодныя ўрачыстасці прайшлі ў тым ліку ў Падляшскім ваяводстве (адміністрацыйны цэнтр горад Беласток) з удзелам падляшскага ваяводы Яцэка Бжазоўскага, прадстаўнікоў дзяржаўнай адміністрацыі, войска і праваахоўных службаў. Мерапрыемства адбылося ў населеным пункце Хорашч каля Беластоку ля помніка паўстанцам.
Яцэк Бжазоўскі звярнуў увагу на тое, што паўстанцы змагаліся ў цэлым рэгіёне.
Паўстанне 1863 года закранула таксама Падляшша. Мы памятаем пра герояў паўстання – палкоўніка Ціхорскага, памятаем пра бітвы, якія мелі месца ў розных населеных пунктах рэгіёну, у тым ліку найбуйнейшую, якая адбылася каля Сямяцічаў.
Прынагодныя мерапрыемствы адбыліся ў розных месцах Падляшскага ваяводства.
вс