Беларуская Служба

МВФ перагледзеў свой прагноз па інфляцыі ў Беларусі на найбліжэйшыя два гады

23.04.2025 11:57
У параўнанні з папярэднім чаканні гэтай структуры палепшыліся.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Па чаканнях МВФ, эканоміка Беларусі сёлета можа прыбавіць на 2,8%. У папярэднім прагнозе, які быў у кастрычніку 2024-га, рост ВУП краіны ацэньвалі на ўзроўні 2,3%. У 2026 годзе эканоміка Беларусі, як лічаць у МВФ, прыбавіць на 2%.

Што датычыцца інфляцыі, то яна па выніках бягучага года будзе ў Беларусі ў межах 5,5%, а ў 2026-м - 5,8%, чакае МВФ.

Тым часам улады Беларусі прагназуюць, што ВУП сёлета вырасце на 4,1%, а інфляцыя не перавысіць адзнаку 5%.

Нагадаем, па выніках першага квартала бягучага года эканоміка вырасла на 3,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Інфляцыя ў сакавіку паскорылася да 5,9% у гадавым выражэнні (месяцам раней яна была на ўзроўні 5,6%).

Люстэрка/ав