Беларуская Служба

Дырэктар Цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Ян Маліцкі: Любая замена Лукашэнкі будзе зменай да лепшага

10.07.2021 11:44
Дырэктар Цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі разважае пра мінулую сістэмную трансфармацыю ў Польшчы і будучую ў Беларусі.
Аўдыё
  • Ян Маліцкі разважае пра мінулую сістэмную трансфармацыю ў Польшчы і будучую ў Беларусі.
Ян МаліцкіКрыніца: SEW UW

У сённяшняй перадачы «Машына часу» мы звяртаемся да нядаўняй гісторыі Польшчы – перыяду трансфармацыі – часу, калі ў Польшчы адбыліся лёсавызначальныя змены, дэмантаж камуністычнай сістэмы і пераход да свабоднага рынку і дэмакратыі. Тэма невыпадковая, польскі прыклада сістэмнай трансфармацыі з’яўляецца адным з самых паспяховых сярод усіх краінаў былога сацыялістычнага лагеру. А Беларусь менавіта зараз уваходзіць у перыяд падобных зменаў.

Разам з польскім гісторыкам, колішнім дзеячам «Салідарнасці», а цяпер дырэктарам Цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту, вялікім сябрам Беларусі Янам Маліцкім параўнаем падзеі ў Польшчы саракагадовай даўніны з тым, што цяперака адбываецца ў Беларусі:

-Мне 62 гады, я дасканала памятаю Польшчу тых часоў. Памятаю «Салідарнасць» 1980-81 года, памятаю ваеннае становішча ў 1981 годзе, памятаю ппройгрыш камунізму ў 1989 годзе. Калі вы прапаноўваецца мне аднесціся да тых датаў і параўнаць іх з сённяшняй сітуацыяй у Беларусі можам дайсці да наступных высноваў.

1980-81 год, а дакладней тыя 500 дзён, мы называем «Карнавалам Салідарнасці». У Беларусі \некалькі месяцаў магутных дэманстрацыю можна назваць «Беларускі карнавалам». Прагадайце іх, дэманстрацыі сапраўды нагадвалі свята, ад іх сыходзіла радасць.

У нас пасля «Карнавала Салідарнасці» наступіла 13-га снежня 1981 года – ваеннае становішча. Цягам некалькі гадоў прыгняталася і пераследавалася ўсё іншадумства, а перад усім на той момант ужо падпольная «Салідарнасць». І аналагічныя працэсы мы назіралі ўзімку 2020 года ў Беларусі: поўнае падаўленне пратэстаў, масавыя арышты, увядзенне нормаў заканадаўства, якія дазваляюць цалкам зачысціць грамадства.

Пасля апісаных вамі падзей у Польшчы адбыліся змены, кардынальныя змены. Але яны былі ініцыяваныя Масквой. Каманда Гарбачова распачала Перабудову, а польскія таварышы паспяхова пачалі рэалізаваць менавіта план тагачаснага кіраўніцтва Савецкага Саюзу. Ці зараз бачныя прыкметы палітычнай волі Масквы да змены рэжыму ў Беларусі?

-Падобныя знакі былі, але Масква катэгарычна і адназначна адмовілася ад гэтага. На гэта ёсць розныя прычыны. Мне здаецца, што перад усім гэта выклікана ўнутрыпалітычнай сітуацыяй у Расіі, справай Навальнага. У сувязі з гэтым Масква вымушана была адступіць і працягнуць палітыку падтрымкі Лукашэнкі. Аднак з пункту гледжання Масквы, Лукашэнка – гэта кепскі хаўруснік. Перакананы ў тым, што ў пэўным моманце Масква таксама стане зацікаўленай у замене Лукашэнкі. Адначасова мы не можам спадзявацца ад Масквы таго, што яна маўкліва пагодзіцца на тое, каб, напрыклад, Ціханоўская стала прэзідэнтам Беларусі. Гэта неверагодны сцэнар.

Аднак працэс пайшоў і пасля Лукашэнкі новы кіраўнік Беларусі, якога на жаль таксама павінна будзе адобрыць Масква, будзе чалавекам, каго зможа прыняць большасць грамадзянаў Беларусі, спадзяюся гэты чалавек таксама будзе прыймальны і для нас, грамадзянаў ЕЗ.

Любая замена Лукашэнкі, будзе зменай да лепшага. Яна дазволіць беларусам уздыхнуць з палёгкай, выкліча ўздым грамадзянскай супольнасці і развіццё дэмакратычных тэндэнцыяў.

Вяртаючыся да нашых гістарычных аналогій. Спадар дырэктар, аднак цяжка параўнаваць ПНР 1980-ых, і Беларусь эпохі позняга Лукашэнкі. Усё ж такі, мне здаецца, тут больш адрозненняў, а не падабенства.

-Памятаючы тыя падзеі, будучы гісторыкам у мяне няма ніякіх сумневаў у тым, што палажэнне грамадзянаў Беларусі зараз можна параўноўваць са становішчам палякаў у перыяд «Салідарнасці». Цяпер рэжым Лукашэнкі знаходзіцца ў фінальнай стадыі свайго існавання. У снежні 1981-га, у студзені 1982-га мы былі на столькі задаўленыя, што тысячы людзей лічылі – мы прайгралі, нам не ўдасца спыніць рэжым генерала Ярузэльскага. Сам рэжым Ярузэльскага быў так моцна перакананы ў сваёй перамозе, так натхнёны падбаўленнем магутнай «Салідарнасці», што яны лічылі, іх ніхто і нішто не зможа затрымаць.

І што… мінула ўсяго некалькі гадоў і тыя каго яны ненавідзелі, тыя, каго яны шматкроць кідалі за краты, сталі членамі ўраду! Так, першы ўрад быў пераходны і ў яго ўваходзілі людзі рэжыму. Зірніце, што адбываецца зараз. Дзе сляды камунізму ў Польшчы? Нават былыя камуністы ўжо саромеюцца прызнавацца, што яны былыя камуністы.

З гэтае прычыны я аптыміст. Грамадзянаў Беларусі чакае яшчэ шмат пакутаў, працы, высілку, ахвяр, а магчыма нават крыві. Аднак перамога ўжо пэўная.

Дырэктар Цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэт Ян Маліцкі разважаў пра мінулую сістэмную трансфармацыю ў Польшчы і будучую ў Беларусі. Размову запісаў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё!

«Я лічу прэзідэнта Лукашэнку выбітным палітычным гульцом»

14.01.2020 15:53
Дырэктар Студыума Усходняй Еўропы Варашаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі распавёў нам, як выглядаюць беларуска-расійскія адносіны з перспектывы Варшавы.

Дзейнасць распачаў Клуб выпускнікоў Стыпендыі імя Каліноўскага

20.10.2020 22:02
У сувязі з рэпрэсіямі ў Беларусі ўсё больш студэнтаў вымушаныя з’ехаць у пошуку новых магчымасцей развіцця і падае заяўкі на праграму.

Ян Маліцкі падводзіць вынікі падтрымкі беларусаў, зладжанай Студыум Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэта

28.12.2020 17:57
«Мы распачалі працу над стварэннем Беларускага свабоднага універсітэта – вялікай, сучаснай платформы для e-learningu, праекту паводле ідэй спадара Аляксандра Мілінкевіча.»

У Польшчы прадстаўлены даклад экспертаў Варшаўскага ўніверсітэту на тэму Беларусі

27.03.2021 20:00
Яны спрабавалі адказаць на пытанне, як мяняецца беларускае грамадства.