Расійскія войскі спрабуюць акружыць украінскія сілы ў Аўдзееўцы з трох бакоў, – паведамляе маёр запасу Нацыянальнай гвардыі Украіны Аляксей Гетман. Расійскія акупанты спрабуюць акружыць украінскія сілы з поўначы, поўдня і ўсходу, здз-яйсняючы далейшыя наступы.
Паводле Аляксея Гетмана, расійская армія ўзмацніла артылерыйскі агонь, спрабуючы перапыніць ланцужок забеспячэння ўкраінцаў. Расійскі агрэсар імпартаваў ракеты з Паўночнай Карэі і спрабуе актыўна выкарыстоўваць РСЗА:
-Яны спрабуюць атакаваць з некалькіх бакоў. Аб'ектамі атакі зʼяўляюцца, у тым ліку, коксахімічныя заводы. З поўдня расіяне знаходзяцца ў некалькіх кіламетрах ад Аўдзееўкі і спрабуюць штурмаваць далей.
Вайсковы падкрэсліў, што расійскія войскі на аўдзееўскім напрамку не прасунуліся нават нязначна, хаця сілы агрэсара як мінімум у дзесяць разоў перавышаюць украінскі абарончы гарнізон.
IAR/ez