Беларуская Служба

1000 дзён вайны ва Украіне. Кіраўнік МЗС Польшчы: ЕС зрабіў на многа больш, чым можна было спадзявацца

18.11.2024 20:06
Вайна паказала слабасць крамлёўскіх улад, якія планавалі «ўзяць Кіеў за тры дні».
      (Radosław Sikorski).
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі (Radosław Sikorski).Фота: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўрасаюз зрабіў значна больш дзеля падтрымкі Украіны, чым можна было чакаць. Так кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі падсумаваў 1000 дзён з моманту нападу Расіі на Украіну.

На яго думку, вайна паказала слабасць крамлёўскіх улад, якія планавалі «ўзяць Кіеў за тры дні».

«Свет думаў, што ў Расіі ёсць мацнейшая армія сусветнага ўзроўню, і я мяркую, што Уладзімір Пуцін думаў, што ў яго ёсць мацнейшая армія, а цяпер ён ваюе на танках 1950-х гадоў. Ён прайграў вайну на моры. Украіна наносіць балючыя і крывавыя ўдары расійскай арміі. На сушы бываюць піравы перамогі, але з такім узроўнем расійскіх страт, маім меркаваннем, у іх хутка заканчваецца асабісты склад, інакш яны б не запрашалі салдат з Паўночнай Карэі», — пракаментаваў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Кіраўнік польскага МЗС таксама звярнуў увагу на тое, што Расія вымушаная купляць БПЛА ў Ірана, а тэхналогіі і боепрыпасы - у Паўночнай Карэі. «Гэта не дадае прэстыжу гэтай краіне», — заключыў міністр Сікорскі.

IAR/нг