Беларуская Служба

Буданаў: настаўнікі, журналісты і духавенства мусілі трапіць у расійскія «расстрэльныя сьпісы»

23.11.2024 14:19
У «расстрэльныя спісы», якія РФ запланавала ў выпадку захопу Украіны, уваходзілі настаўнікі, ветэраны АТА, журналісты і святары, заявіў кіраўнік ваеннай выведкі Украіны  генерал Кірыл Буданаў.
Zbrodnie wojenne Rosjan w Buczy to przykład działania kremlowskiej dezinformacji, która utrzymuje, że to ukraińscy żołnierze mordowali tam cywilów
Zbrodnie wojenne Rosjan w Buczy to przykład działania kremlowskiej dezinformacji, która utrzymuje, że to ukraińscy żołnierze mordowali tam cywilów David Peinado Romero / Shutterstock.com

«У расстрэльныя спісы павінны былі ўвайсці выкладчыкі ўкраінскай мовы, літаратуры і гісторыі, ветэраны АТА (у Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны, распачатая ў 2014 годзе. — Рэд.), журналісты, навукоўцы, пісьменнікі, духавенства ўкраінскай праваслаўнай царквы. Праваслаўная царква і іншыя канфесіі, якія падтрымлівалі Украіну, грамадскія дзеячы, палітыкі, кіраўнікі органаў дзяржаўнага і мясцовага самакіравання», — распавёў Буданаў падчас пятнічнай дыскусіі «Рускія практыкі генацыду ва Украіне: ад Галадамору да расійска-ўкраінскай вайны.

«Мы бачылі жудасныя масавыя злачынствы супраць грамадзян Украіны. Гэтыя факты сталі вядомыя ўсяму свету. Зверствы, учыненыя расійскімі ўзброенымі сіламі ў Барадзянцы, Бучы, Гастомлі, Ізюме, Марыупалі і многіх іншых гарадах і мястэчках Украіны, паказалі, што гэтая форма і скаардынаваныя дзеянні грунтаваліся на выразных дактрынальных палажэннях расійскай палітыкі генацыду (якая рэалізуецца) урадам і вайсковым камандаваннем», — сказаў кіраўнік ваеннай выведкі Украіны.

Больш за тое, па словах Буданава, перад поўнамаштабным уварваннем ва Украіну расійскія ваенныя атрымалі ўказанні адносна пераважнага размяшчэння масавых пахаванняў.

У пачатку лютага 2022 года нямецкі штодзённік «Bild» паведаміў пра планы Уладзіміра Пуціна адносна Украіны ў выпадку ўварвання. Адзін з выяўленых тады сцэнарыяў прадугледжваў знішчэнне руху супраціву і стварэнне «лагераў» для ўкраінцаў, якія супрацьстаяць акупацыі. У Крамлі назвалі гэтыя паведамленні «выдумкай і хлуснёй».

PAP/вх