У абломках паўночнакарэйскай ракеты, выпушчанай расіянамі па Украіне, былі знойдзеныя элементы вытворчасці заходніх краін. Пра гэта паведаміла ўкраінская вайсковая выведка.
Паводле згаданай крыніцы інфармацыі, балістычная ракета KN23/KN24 утрымлівала элементы, вырабленыя ў ЗША, Японіі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Кітаі.
На адным з элементаў была маркіроўка ад брытанскай кампаніі XP Power, якая сведчыць аб тым, што ён выраблены ў 2023 годзе, пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны. Расія атрымала ад Паўночнай Карэі каля сотні ракет KN23/KN24. Упершыню яны былі ўжытыя супраць Украіны летась.
Агенцтва Укрінфарм піша, што Расія і яе хаўруснікі - Паўднёвая Карэя і Іран - распрацавалі сістэмы абыходу міжнародных санкцый.
IAR/аз