Беларуская Служба

Расія папярэдзіла, што адкажа на ўкраінскія напады ракетамі ATACMS

26.11.2024 18:01
Паводле расійскага боку, за апошнія тры дні ўкраінскія войскі здзейснілі два ўдары на далёкую дыстанцыю з выкарыстаннем згаданых ракетаў.
Сцяг РасііIGORN /pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінабароны Расіі анансавала адказ на атакі з боку Украіны з выкарыстаннем амерыканскіх ракет ATACMS.

Як паведамляе расійскі бок, за апошнія тры дні ўкраінскія войскі здзейснілі два ўдары на далёкую дыстанцыю з выкарыстаннем заходняй зброі. Мэтамі былі ваенныя аб'екты ў Курскай вобласці.


Учора ўкраінскае войска атакавала ракетамі ATACMS з касетнай боегалоўкай вайсковы аэродром «Халіна», які знаходзіцца за 110 кіламетраў ад расійска-ўкраінскай мяжы.

IAR/аз

Расія атакавала Украіну рэкорднай колькасцю беспілотнікаў

26.11.2024 11:02
Агрэсар запусціў па краіне агулам 188 беспілотнікаў, што нанесла шкоду будынкам і крытычнай інфраструктуры ў многіх рэгіёнах.