Беларуская Служба

Андрэй Ермак падзякаваў Польшчы і прадставіў пяць пунктаў плана перамогі Украіны

27.11.2024 12:09
Палітык заявіў, што «забеспячэнне перамогі Украіны ў вайне з'яўляецца цэнтральным элементам рашучай барацьбы з расійскай пагрозай». 
Кіраўнік Офісу Прэзідэнта УкраіныАндрій Єрмак/https://t.me/ermaka2022

Мы дзякуем краінам Паўночнай Еўропы, Балтыі і Польшчы за падтрымку нашага плана перамогі, — напісаў кіраўнік кабінета прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Андрэй Ермак у шведскай газеце «Dagens Industri». Ён таксама пералічыў пяць пунктаў плана перамогі Зяленскага.

У сераду і чацвер у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра Швецыі ў Харпсундзе пройдзе саміт краін Паўночнай Еўропы, Балтыі ды Польшчы. Тэмы ўключаюць пытанні бяспекі і далейшую падтрымку Украіны.

«Краіны NB8 (Швецыя, Нарвегія, Фінляндыя, Данія, Ісландыя, Літва, Латвія і Эстонія) і Польшча могуць адыграць ключавую ролю ў пабудове новай стратэгіі бяспекі для Еўропы, заснаванай на нацыянальным заканадаўстве, эфектыўным стрымліванні, абароне і ўстойлівасці», — падкрэсліў Ермак.

Ён дадаў, што «забеспячэнне перамогі Украіны ў вайне з'яўляецца цэнтральным элементам рашучай барацьбы з расійскай пагрозай». «Дыпламатыя не мае шанцаў на поспех без сілы», — падкрэсліў палітык. «Лічыць, што супакойванне агрэсара прывядзе да трывалага міру, — ілюзія», — адзначыў Ермак.

Кіраўнік кабінета прэзідэнта Украіны пералічыў пяць пунктаў плана перамогі Зяленскага: запрашэнне Украіны ў NATO, павелічэнне ваеннай падтрымкі без абмежаванняў на прымяненне зброі і размяшчэнне ва Украіне «пакета няядзернага стрымлівання». Іншыя прапановы ўключаюць абарону ўнікальных эканамічных і гандлёвых актываў Украіны і замену амерыканскіх баз у Еўропе ўкраінскім кантынгентам.

ПР/юл