Беларуская Служба

«Подлая эскалацыя расійскай тэрарыстычнай тактыкі» — РФ абстраляла Украіну ракетамі

28.11.2024 08:05
Раніцай 28 лістапада ВПС паведамілі аб узлёце расійскіх стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС, пасля 5:30 на тэрыторыі Украіны былі выяўленыя расійскія ракеты.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: РБК-Украіна

У паветра паднялі сем самалётаў Ту-95МС з аэрадрома «Аленяя» (Мурманская вобласць), якія ляцелі ў паўднёва-ўсходнім напрамку.

Расія атакавала розныя рэгіёны Украіны .

У Харкаве, на Валыні, на Сумшчыне, у Львове, Адэсе, Луцку прагрымелі выбухі.

Мэр Луцка Ігар Палішчук паведаміў, што ў горадзе ёсць адключэнні электраэнергіі, не працуе электрычны транспарт. Камунальныя службы падключаюцца да альтэрнатыўных крыніц электраэнергіі. Заняткі ў школах у першую змену  будуць дыстанцыйныя, таксама ў горадзе адкрываюцца «пункты нязломнасці», дзе працуюць генератыры, ёсць электарэнергія.

Былі ўдары «Калібрамі» з касетнымі боепрыпасамі і менавіта па грамадзянскай інфраструктуры ў некалькіх абласцях, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Гэтыя касетныя часткі значна ўскладняюць нашым ратавальнікам і энергетыкам ліквідацыю наступстваў удару, і гэта вельмі подлая эскалацыя расійскай тэрарыстычнай тактыкі», — сказаў прэзідэнт.

У выніку ракетнага ўдару расійскіх войскаў па Кіеве зафіксавана падзенне абломкаў у Дняпроўскім раёне сталіцы. Папярэдне, на адкрытую тэрыторыю.

вх