Кіеў пагодзіцца спыніць «гарачую фазу» вайны з Расіяй, калі кантраляваная ім тэрыторыя краіны будзе ўзятая «пад парасон НАТА», - заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў апублікаваным у пятніцу, 29 лістапада, інтэрв'ю выданню Sky News.
Так палітык пракаментаваў паведамленні СМІ, паводле якіх адным пунктам з плану Дональда Трампа па спыненні вайны можа стаць згода пакінуць частку тэрыторый Украіны пад кантролем Расіі ў абмен на ўступленне Украіны ў НАТА.
Сяброўства ў альянсе дазволіць гарантаваць, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «не вернецца», каб захапіць іншыя тэрыторыі. Калі ж проста замарозіць вайну без гарантый бяспекі з боку НАТА, то хутка яна зноў адновіцца, заявіў Уладзімір Зяленскі, удакладняючы, што аб адмове ад страчаных тэрыторый не ідзе.
Запрашэнне ў Паўночнаатлантычны альянс з'яўляецца першым пунктам «плана перамогі» Зяленскага, які быў публічна прадстаўлены ў кастрычніку.
iar/dw/эж