Расійскія акупанты выкарыстоўваюць жанчын-зняволеных на фронце ва Украіне. Жанчыны ў расійскіх штурмавых групах былі заўважаны жаўнерамі Паўднёвага аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Украіны. Прадстаўнік камандавання Назар Валошын паведаміў, што гэта першыя такія выпадкі:
– Галоўным чынам у акупацыйная арміі жанчыны служаць у медыцынскіх, сувязных і дапаможных падраздзяленнях. Аднак, апошнім часам яны таксама ўдзельнічаюць у штурмавых аперацыях.
На сённяшні дзень ніводная з жанчын не была захоплена ў УС Украіны. Расія з самага пачатку вайны супраць Украіны выкарыстоўвае зняволеных на фронце.
За ўдзел у вайне ім абяцаная амністыя і фінансавая ўзнагарода. У сувязі з недахопам рэкрутаў выглядае на тое, што Масква рэгулярна паніжае патрабаванні да здароўя салдат. Апошнім часам украінская разведка ўстанавіла, што Расія плануе накіроўваць на фронт таксама людзей, хворых на вірусны гепатыт тыпу B і C.
iar/эж