У Курскай вобласці пачалося маштабнае наступленне УСУ, - паведамляюць z-ваенкары. Сілы абароны Украіны атакавалі расіян адразу на некалькіх кірунках у Курскай вобласці Расіі.
Войскі рухаюцца ад Суджы ў бок Вялікага Салдацкага. УСУ актыўна выкарыстоўвае цяжкую тэхніку. Наступ звязваюць са змёрзлай зямлёй, спрыяльнай для тэхнікі.
Пра гэта 5 студзеня паведаміў кіраўнік Цэнтра па супрацьдзеянні дэзінфармацыі РНБА Андрэй Каваленка. Ён адзначыў, што для расіян гэта «стала нечаканасцю».
«На Куршчыне расіяне вельмі занепакоеныя, бо іх атакавалі адразу ў некалькіх кірунках... Сілы абароны працуюць», — сказаў Андрэй Каваленка.
Пра «добрую навіну» з Куршчыны напісаў і кіраўнік спраў прэзідэнта Андрэй Ермак.
«Расія атрымлівае тое, што заслугоўвае», — адзначыў Ермак.
Паведамляецца, што ў Курск прыбыў намеснік міністра абароны Расіі Еўкураў.
Крыніца: hromadske/юл