Беларуская Служба

У. Зяленскі выказаў боязі перад уступленнем новага прэзідэнта ЗША на пасаду

06.01.2025 10:23
Гаворка ідзе пра адносіны да вайны ва Украіне. 
 .
Уладзімір Зяленскі.Фота: prent screen інтэрв'ю / https://www.youtube.com/watch?v=8XEpoCMIADI

Прэзідэнт Украіны заявіў, што гарантыі бяспекі Кіеву будуць эфектыўнымі толькі тады, калі іх дадуць ЗША. Ён таксама выказаў надзею на хуткую сустрэчу з абраным прэзідэнтам Дональдам Трампам пасля яго інаўгурацыі.

У інтэрв'ю, апублікаваным на YouTube, Уладзімір Зяленскі адзначыў: Украіна спадзяецца, што новы прэзідэнт прымусіць Маскву спыніць вайну. Пры гэтым ён папярэдзіў, што выхад ЗША з НАТА будзе азначаць эскалацыю дзеянняў Расіі ў Еўропе.

Уладзімір Зяленскі ў чарговы раз заклікаў дазволіць Украіне далучыцца да Паўночнаатлантычнага альянсу.

«Часовае спыненне агню без гарантый бяспекі для Кіева дасць Расіі час пераўзброіцца перад новай атакай», — сказаў прэзідэнт Украіны. «Адміністрацыя Трампа адыгрывае ключавую ролю ў прадастаўленні гэтых гарантый. Без ЗША гарантыі бяспекі нерэальныя», — сказаў украінскі лідар. Ён таксама заявіў, што Уладзімір Пуцін не зацікаўлены ў перамовах аб спыненні вайны, і адзіны шлях да міру - прымусіць Крэмль спыніць ваенныя дзеянні.
Уладзімір Зяленскі дадаў, што Дональд Трамп паабяцаў хуткую сустрэчу пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША.

нг