Пра сітуацыю ў гэтым рэгіёне баёў напісаў амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Гэтыя высновы абапіраюцца на аналізе геалакацыйных здымкаў, апублікаваных 5 і 6 студзеня. Яны паказваюць прасоўванне ВСУ на паўночным усходзе ад Суджы: у паўднёвым Бердзіне, цэнтральнай частцы Папярэчнага і цэнтральнай частцы Навасотніцкага.
Як адзначаюць аналітыкі, раней расійскае Міністэрства абароны і ваенныя блогеры заяўлялі, што расійская армія адбіла ўкраінскую механізаваную атаку паблізу Бердзіна і паблізу Навасотніцкага.
Акрамя таго, паводле звестак інстытута, 6 студзеня расійскія сілы спрабавалі выкарыстоўваць украінскія атакі на паўночны ўсход ад Суджы, каб атакаваць у іншых частках украінскага наступу ў Курскай вобласці. Геалакацыйныя карты ад 5 студзеня паказваюць, што расійскія вайскоўцы прасунуліся на захад ад сяла Малая Локня, размешчанага на паўночны захад ад Суджы.
ISW заўважае, што расійскае войска, верагодна, перакінула падраздзяленні 177-го марскога пяхотнага палка з заходняй часткі Запарожскай вобласці ў Курскую вобласць. Гэта вынікае з заяў Мінабароны аб тым, што ў Курскай вобласці дзейнічаюць падраздзяленні беспілотнікаў «каспійскай марской пяхоты».
Геалакацыйныя карты ад 5 студзеня таксама паказваюць, што УСУ, верагодна, наносяць удары па тылавых раёнах у Курскай вобласці для падтрымкі наземнай аперацыі.
Крыніцы: ВВС/юл